У яры ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі труп мужчыны са шматлікімі ранамі
На галаве загінулага былі шматлікія цялесныя пашкоджанні, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння, узяла ўлікі для правядзення далейшых даследаванняў з мэтай устанаўлення абставін гібелі, у тым ліку прычыны яго смерці.

На месца здарэння выязджала кіраўніцтва абласнога экспертнага ведамства: начальнік упраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці Андрэй Харчанка.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары