Грамадства11

Закрылі галоўны корпус БДУ

У будынку пачалася маштабная рэканструкцыя.

Фота: Мінскбуд

Унутры зараз разгортваецца маштабная будаўнічая праца: працуюць адбойныя малаткі, на двор заязджаюць бетонамяшалкі, самазвалы і іншая тэхніка. Будаўнікі пачалі з маштабнага дэмантажу, паведамляе Мінскбуд.

У блоку А, які выходзіць на праспект Незалежнасці, рабочыя ўжо разабралі ўнутраныя перагародкі, знялі старыя столі і бетонныя падлогі, дэмантавалі камунікацыі, ачысцілі сцены ад тынкоўкі. Цяпер там узмацняюць канструкцыі і ўзводзяць новыя перагародкі. Цагляныя сцены дадаткова ўмацуюць спецыяльнай тэхналогіяй — таркрэціраваннем.

Амаль завершаны работы па замене пакрыцця даху. Пры гэтым форму даху вырашылі захаваць, каб знешні выгляд будынка застаўся нязменным.

Многія іншыя элементы гістарычнага корпуса таксама вырашылі пакінуць без змен.

«Праектам прадугледжана рэстаўрацыя фасада (з захаваннем знешняга аблічча будынка). Не зменіцца і прасторава-планіровачная структура інтэр'ераў», — адзначыў майстар будаўнічага кіравання №199 Мікіта Каваленя.

Гэта азначае, што ў будынку застануцца галерэі, галоўны мармуровы вестыбюль, гістарычныя вокны, а таксама ўваходныя групы з паліраванымі дубовымі дзвярыма.

Цяпер у корпусе ідзе поўнамаштабная мадэрнізацыя інжынернай часткі. На аб'екце працуюць электрамантажнікі, найбліжэйшым часам да іх далучацца сантэхнікі, а пасля пачнуць працаваць тынкоўшчыкі.

Па словах Мікіты Кавалені, рэканструкцыя праводзіцца з навуковым суправаджэннем і прадугледжвае поўнае абнаўленне ўнутраных элементаў будынка.

У прыватнасці, заменяць перагародкі, інжынерныя сеткі, дзверы, падлогавыя пакрыцці, столь, ліфты і ліфтавыя шахты. Таксама абновяць актавы зал, бібліятэку, чытальныя памяшканні, вучэбныя аўдыторыі, навуковыя лабараторыі, музей БДУ і сталовую.

Пасля завяршэння рэканструкцыі ў корпус паставяць новую мэблю і сучаснае абсталяванне.

Каментары1

  • Ёсік
    16.03.2026
    Тутака дах не працячэ, як у звычайных дамах апасьля капрамонту. За грошы платнікаў вырашылі аднавіцца? Ці мо для Міколкіных дасьледваньняў у космасе паверх, а мо і два, аддадуць. Ну не на 26 квадратах у звычайнай лабараторыі адоранаму юнаку [Рэд. Выдалена] займацца.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй18

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць