Спорт

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Вынікі Кубка Афрыкі па футболе былі перагледжаныя праз два месяцы пасля такога ж скандальнага фіналу. Сенегалу прысудзілі тэхнічную паразу 0:3 за сыход з поля, пераможцам абвешчана зборная Марока.

Фота: Torbjorn Tande/DeFodi Images/DeFodi via Getty Images

Канфедэрацыя афрыканскага футбола абвясціла, што задавальняе апеляцыю Марока і прысуджае зборнай Сенегала тэхнічную паразу з лікам 0:3 за сыход з поля пасля пенальці, прызначанага за фол на Браіме Дыясе на 98‑й хвіліне, піша Sports.ru.

Турнір прайшоў у Марока, а фінал адбыўся 18 студзеня. Фінальная гульня аднавілася толькі праз 13 хвілін — Браім не рэалізаваў пенальці — і завяршылася перамогай сенегальцаў (1:0).

Учора Канфедэрацыя афрыканскага футбола нечакана абвясціла, што анулявала вынік скандальнага фіналу Кубка Афрыкі. Перамогу прысудзілі Марока. КАФ абвясціла, што задавальняе апеляцыю Марока — і залічвае сенегальцам тэхнічнае паражэнне 0:3 за тое, што самавольна пакінулі поле. Спасылаюцца на пункт 82 правілаў турніру.

Там напісана: «Калі з якой-небудзь прычыны каманда адмаўляецца ад спаборніцтва, не з’яўляецца на матч, адмаўляецца гуляць або пакідае поле да заканчэння матча без дазволу суддзі, яна лічыцца прайграўшай і павінна быць выключана з турніру».

Відавочна, што мараканскай зачэпкай стала дэталь пра сыход з поля — і гэта спрацавала. У 84‑м пункце гаворыцца, што парушэнне 82‑га вядзе да тэхнічнай паразы. Апеляцыйная камісія вырашыла, што лічыцца, што Сенегал прайграў фінал.

На першым дысцыплінарным слуханні CAF наклала штрафы на суму больш за мільён даляраў, былі дыскваліфікацыі гульцоў і афіцыйных асоб Сенегала і Марока — але вынік тады пакінулі без зменаў. CAF пацвердзіла, што апеляцыя мараканцаў «прызнана прымальнай па форме і задаволена».

Справу могуць перадаць на далейшы разгляд у Спартыўны арбітражны суд. Магчыма, Сенегал гэтага так не пакіне і працягне барацьбу ў судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць