Грамадства55

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ

Беларускі бізнэсмен Андрэй Запольскі на міжнародным аўкцыёне Sotheby’s набыў арыгінальнае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер кніга будзе захоўвацца ў гісторыка-культурным парку «Вялікае княства Сула», паведамляецца на яго сайце.

Фота: parksula.by

Гаворка ідзе пра выданне 1744 года, надрукаванае ў Вільні. Яно з’яўляецца перакладам Статута на польскую мову.

Дакладны кошт пакупкі не раскрываецца, а на сайце аўкцыённага дома Sotheby’s няма інфармацыі пра ўгоды са Статутам. Аднак дзеля прыкладу можна згадаць, што ў студзені 2023 года на пляцоўцы One bid прадавалі выданне 1811 года, надрукаванае ў Друкарні Сената ў Санкт-Пецярбургу. Той лот ацэньвалі на 1065—1278 еўра, піша выданне Office Life.

Парк «Вялікае княства Сула», дзе будзе захоўвацца кніга, — гэта турыстычны і адукацыйны комплекс, прысвечаны гісторыі ВКЛ. Там ужо ёсць калекцыя рэдкіх выданняў і артэфактаў. У прыватнасці, раней Запольскі набыў і прывёз у Беларусь кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча 1650 года — адзін з самых вядомых вайсковых трактатаў свайго часу.

Каментары5

  • stuff
    20.03.2026
    Пужаюць толькі пажары там ні з таго ні з сяго
  • ого
    20.03.2026
    Ну цяпер кожны лицьвин зможа прыйсци и вздрачнуць на гэты статут .
  • Беларус
    20.03.2026
    ого, звычайна мы гэта на бюст сталіна робім.

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць