Грамадства3030

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак

У новым выпуску праекта «ТОК» былы палітвязень і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч патлумачыў, чаму паважае гераізм Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але пры гэтым чакае ад іх публічнага прызнання памылак.

Зміцер Дашкевіч, сакавік 2026. Фота: Наша Ніва

На пытанне пра стаўленне да Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Зміцер Дашкевіч адказаў шчыра: у 2020 годзе гэтыя постаці яго «зусім не цікавілі». Аднак сёння ён прызнае важнасць іхняга кроку.

«Я лічу, што гэта вельмі добра, што такі чалавек, як Віктар Бабарыка, выйшаў з гэтай сістэмы, кінуў ёй выклік.

Я з ім персанальна не знаёмы. (…) Мы пісалі ўсім палітвязням лісты, і Бабарыку пісалі. І маліліся мы за Бабарыку, за Марыю Калеснікаву. І Віктар адказваў нам нешта, і дзеці малюнкі малявалі.

Добра, што людзі паўсталі супраць хлусні. Прыйшоў дзень, калі яны паўсталі».

Але разам з павагай Дашкевіч выказвае і жорсткую крытыку:

«Не трэба вісець у мінулым, якое цябе цягне і паглынае. І калі вы не ідзяце далей — ну на што вы прэтэндуеце? Пра што вы гаворыце? (…) Калі я слухаў [тое, што яны казалі,] у Чарнігаве — я чырванеў. Гэта дзікая жудасць».

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава на прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве. 14 снежня 2025 года. Фота: LookByMedia

Паводле слоў Змітра, ён чакаў ад Бабарыкі і Калеснікавай прабачэнняў за тое, што яны нагаварылі раней, аднак гэтага не адбылося ў той форме, якую ён лічыць неабходнай:

«Я чакаў ад яго, ад Марыі — каб яны сказалі: «Ну прабачце, рабяты, ну тупанулі». Але робіцца выгляд, што ўсё нармальна.

Але, як кажуць у беларускім народзе, дык калі ты брэшаш? Ты тады брахаў ці ты зараз брэшаш? Ты гаворыш супрацьлеглыя рэчы. І мая прэтэнзія такая: ну не брашыце!».

Дашкевіч згадаў, што Стась Карпаў яшчэ ў 2020‑м тлумачыў яму прычыны такой «тактычнай» няшчырасці палітыка, але Зміцер перакананы, што так рабіць нельга, бо «ў нас ужо ёсць бацька хлусні».

«Хопіць аднаго. Таму

дзякуй Богу, што такія людзі, як Віктар Бабарыка, іншыя, якія, можа, нават бліжэй былі ў гэтай сістэме, выйшлі з яе, узняліся і падтрымалі праўду. Супер! Нам трэба дзякаваць гэтым людзям за тое, што яны зрабілі гэты крок.

Бабарыка прынёс вялікую ахвяру. І дагэтуль працягвае прыносіць. Сын ягоны пакутуе. Яго катуюць шосты год. Віктар прыносіць гэтую ахвяру. Але давайце неяк разважаць», — даводзіць сваю пазіцыю Дашкевіч.

Гаворачы пра Марыю Калеснікаву, Зміцер адзначыў, што асабіста з ёй не знаёмы і не застаў яе ў «Маладым фронце»:

«Але лісты мае да Калеснікавай і, можа быць, яе адказы ёсць у матэрыялах крымінальнай справы, па якой мяне пасадзілі ў 2022 годзе. ГУБАЗіК прышыў гэтыя лісты палітвязням як доказ таго, што я злачынца», — кажа Дашкевіч.

Ён узгадвае, што адзін з сілавікоў, які суправаджаў яго пасля затрымання, рэзка крытыкаваў Змітра за тое, што разам з ім лісты да палітзняволеных пісалі і яго дзеці: «Я б цябе проста знішчыў, што ты ўцягваеш дзяцей у палітыку».

«Марыя зрабіла гераічны ўчынак. Нам трэба ўсім памятаць, крытыкуючы людзей, што яны, можа, не тое зрабілі, не так выказаліся, можа, нейкая дурасць.

Нам усё роўна трэба памятаць учынак кожнага ў 2020 годзе. Ахвяру кожнага. Гэта дазволіць нам крытыкаваць неяк з любоўю, з разуменнем.

Ну вы бздуры нагаварылі і нарабілі.

На маю думку, вам трэба за гэтую бздуру проста папрасіць прабачэння. Проста сказаць: ну гэта была дурасць», — падсумоўвае былы палітвязень.

Каментары30

  • Кравцова Разам
    30.03.2026
    Нет нияких памылак. Люди не понимают где и в чем они ошиблись и будут выстраивать свою коммуникацию исходя из этого
  • Нарэшце
    30.03.2026
    Ай, малайца!
  • Мда
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць