Грамадства44

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай

У Мінску плануюць увесці магчымасць аплаты банкаўскай карткай ва ўсім наземным грамадскім транспарце да 1 верасня 2026 года. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка, піша БелТА.

Фота з сацсетак

Такую сістэму ўжо часткова выкарыстоўваюць: у метро яна працуе даўно, а ў 2025 годзе яе тэставалі на асобных аўтобусных і тралейбусных маршрутах. Цяпер ідзе закупка неабходнага абсталявання для ўсяго транспарту.

Пасля поўнага запуску сістэмы плануецца адмяніць продаж білетаў у кіроўцаў. Гэта значыць, што аплаціць праезд можна будзе праз валідатар з дапамогай банкаўскай карты або іншымі безнаяўнымі спосабамі.

Яшчэ адна перавага — крыху меншая цана праезду. Зараз, калі купляць білет або аплачваць праз тэрмінал, праезд каштуе танней, чым пры аплаце ў кіроўцы. Пры рэгулярных паездках гэтая розніца можа быць адчувальнай.

Кантроль аплаты таксама будзе просты: пры праверцы пасажыр павінен прыкласці сваю картку да спецыяльнай прылады кантралёра, і сістэма пакажа, ці аплачаны праезд.

Акрамя таго, адной карткай можна аплаціць праезд адразу за некалькіх чалавек — сістэма проста зафіксуе некалькі аплат запар, і будзе лічыцца, што ўсе пасажыры едуць з квіткамі.

Каментары4

  • Кашмар
    03.04.2026
    Filipp , у Вiльнi i Маскве ўжо год пяць як, а тое i больш, дакладна можна плацiць карткай праз валiдатар. У Варшаве крыху па-iншаму, там ў аўтобусах бiлетныя аўтаматы, якiя таксама прымаюць картку. Пра Рыгу i Кiеў не ведаю.
  • Праезд аплачан?
    03.04.2026
    А я вам сійчас пакажу адкуда з чатарох старон, вот карта
  • Filipp
    03.04.2026
    Кашмар, Дзякуй за інфармацыю.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес38

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес38

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць