Пра нараджэнне маленькіх шчанят, бацька якіх — знакаміты джэк-расел-тэр'ер Патрон, паведамілі на ягонай персанальнай старонцы ў інстаграме.

Лана з дзецьмі. Фота: instagram.com/patron_dsns
Маму шчанят завуць Лана. Мяркуючы па фота, іх нарадзілася чацвёра.

Фота: instagram.com/patron_dsns
Патрон, украінскі сабака пароды джэк-расел-тэр'ер набыў папулярнасць у 2022 годзе, калі размініраваў палі, будынкі, вуліцы гарадоў разам з сапёрамі Чарнігаўскай абласной Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (ДСНС). У маі 2022‑га прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нават узнагародзіў Патрона медалём «За адданую службу».
Мяркуючы па зместу ягонай персанальнай старонкі, службы Патрон не пакідае і цяпер, хоць пік ягонай медыйнасці, якая прыпала на 2022 год, даўно прайшоў.
Сабака Патрон. Хто і колькі зарабляе на папулярным джэк-расел-тэр'еры
Патрон стаў першым у гісторыі «Сабакам добрай волі» ЮНІСЕФ
Брытанскі прэм'ер Рышы Сунак падчас візіту ў Кіеў сустрэўся з сабакам Патронам
Заўтра з'явяцца паштовыя маркі з сабакам Патронам
Сабака Патрон атрымаў прэмію на Канскім фестывалі
Паглядзіце, як сабакі дапамагаюць украінскім вайскоўцам бараніць радзіму ВІДЭА
Патрон — талісман чарнігаўскіх піратэхнікаў ФОТА
«Купляла Патрона, а выйшаў снарад». Дзяўчына купіла сабаку па аб'яве, але нешта пайшло не так
Каментары