Свет33

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі

Літоўскі Сейм 16 красавіка прыняў рашэнне пазбавіць былога прэм’ер-міністра (2016-2020) і экс-спікера парламента (2024-2025) Саўлюса Сквярняліса дэпутацкай недатыкальнасці ў межах крымінальнай справы аб нібыта хабарніцтве, паведамляе LRT.

Саўлюс Сквярняліс. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

За рашэнне прагаласавалі 102 дэпутаты, адзін быў супраць і двое ўстрымаліся — гэтага дастаткова, каб рашэнне было прынята.

Паводле Канстытуцыі Літвы, дэпутата нельга прыцягнуць да адказнасці або абмежаваць у свабодзе без згоды парламента. У гэтым выпадку працэдура прыняцця рашэння, аднак, была спрошчаная, бо на зняцце імунітэту пагадзіўся сам Сквярняліс.

Расследаванне супраць Сквярняліса звязана з карупцыйнай схемай у Дзяржаўнай службе раслінаводства. У справе фігуруюць нібыта атрыманыя хабары на суму больш за 1 мільён еўра.

Сцвярджаецца, што ў перыяд з чэрвеня да лістапада 2025 года Скверняліс мог некалькі разоў атрымаць не менш як 51 тысячу еўра наяўнымі, калі займаў пасаду спікера парламента. Грошы нібыта перадавала ягоная тагачасная дарадца, якая таксама працавала ў адпаведнай службе.

Таксама Сквярнялісу інкрымінуецца абяцанне выкарыстоўваць свой уплыў, каб пакінуць кіраўніка ведамства на пасадзе, уплываць на разгляд скаргаў і прызначэнні супрацоўнікаў. Следчыя таксама лічаць, што ён мог ведаць пра незаконнае паходжанне гэтых грошай.

Сам былы прэм'ер і спікер адмаўляе абвінавачанні і заяўляе, што не ўдзельнічаў у перамовах і не прымаў хабар.

Расследаванне ў цэлым тычыцца меркаванай карупцыі ў службе раслінаводства, дзе супрацоўнікаў падазраюць у выдачы фітасанітарных сертыфікатаў за грошы без належных праверак. Паводле пракуратуры, у справе можа быць арганізаваная група, якая сістэматычна атрымлівала хабар.

У справе фігуруюць каля 15 падазраваных, у тым ліку былыя чыноўнікі і палітыкі.

Саўлюс Сквярняліс заявіў у парламенце, што разглядае магчымасць увогуле адмовіцца ад мандата дэпутата і фактычна прызнаў, што яго палітычная кар’ера можа быць завершаная. Ён таксама адзначыў, што абарона ў такой справе патрабуе значных фінансавых выдаткаў.

Ён падкрэсліў, што хоча, каб недатыкальнасць была знятая, каб мець магчымасць абараняцца ў судзе, і эмацыйна адзначыў, што ўжо лічыць сябе асуджаным грамадствам пасля ператрусаў у яго доме і офісе.

Каментары3

  • Вашая дарагая
    16.04.2026
    Я не ўдзячная і не вітаю гэтыя дзеянні нашых партнэраў у братэрскай краіне Летуве. Спадар дэпутат вельмі цёпла нас прыняў у 2020 годзе, калі быў Прэм'ерам, і фактычна дапамог забяспечыць нашую перамогу, якую мы дагэтуль святкуем па ўсёй Эўропе. Нічога ён сабе ніколі не мог узяць, нават з тых 180 міл'ёнаў, якія нам выдзеліў Эўразьвяз. Рукі прэч ад святога чалавека. За нашу і вашу свабоду!
  • Жвір
    16.04.2026
    Ён жа і на пасаду прэзыдэнта прэтэндаваў, але прайграў Наўседу...
  • патужная карупцыя
    16.04.2026
    Гэта вам не Ярмак

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне1

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што25

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць