Здароўе11

Цела крычыць пра рак

Рак цяпер можна выяўляць задоўга да з’яўлення пухлінаў: для гэтага дастаткова аналізу крыві.
Такая тэхналогія, распрацаваная ў Нотынгемскім універсітэце, будзе ўведзеная найбліжэйшым часам у паўсюднае выкарыстанне ў ЗША і Вялікабрытаніі.

Навукоўцы з Нотынгемскага універсітэта і даследчай кампаніі Oncimmune абвясцілі пра «змену парадыгмы» ў дыягностыцы ракавых захворванняў. Метад, што распрацоўваўся імі на працягу пятнаццаці гадоў з прыцягненнем каля васьмі тысяч чалавек, дазваляе выявіць рак у арганізме чалавека ў тэрмін да пяці гадоў перад з’яўленнем пухлінаў. Для гэтага навукоўцам дастаткова ўзяць у чалавека аналіз крыві і па ім выявіць першыя сігналы яго імуннай сістэмы, звязаныя з сімптомамі з’яўлення раку ў арганізме.

Цяпер час медыкі часта вызначаюць рак, калі хвароба ўжо знаходзіцца на сур’ёзнай стадыі развіцця. Так, у выпадку раку лёгкіх пухліна ў момант яе выяўлення можа дасягаць памераў тэніснага мяча. У сярэднім нават самы ранні паспяховы маніторынг раку дазваляе выявіць пухліну ў той момант, калі клеткі прайшлі стадыю дзялення каля 20 разоў, а чалавек звычайна памірае пасля 40 дзяленняў.

Аналіз, прапанаваны навукоўцамі з Нотынгему, заключаецца ў вызначэнні антыцелаў, якія імунітэт чалавека выпрацоўвае ў адказ на малекулярныя прыкметы росту ракавых клетак. Гэтыя прыкметы ўяўляюць сабой выпрацаваны клеткамі бялок — антыген.

10 мілілітраў крыві дастаткова, каб выявіць гэты імунны адказ.

У першую чаргу метад нотынгемскіх навукоўцаў, які атрымаў назву EarlyCDT-Lung, дазваляе правесці раннюю дыягностыку раку лёгкіх. Такая працэдура распрацоўвалася менавіта для гэтага віду раку, таму асноўныя пацыенты, якім будуць праводзіць такі аналіз, — гэта людзі ад 40 да 75 гадоў, якія або кураць большую частку свайго жыцця, або не так даўно кінулі курыць. Акрамя таго, рак лёгкіх можа быць выкліканы і іншымі прычынамі — кантактамі з уздзеяннем радыёактыўных рэчываў (у прыватнасці, радону) і пражываннем у рэгіёнах з забруджанай атмасферай.

Навукоўцы мяркуюць, што дадзеную методыку, пры невялікай дапрацоўцы, у найбліжэйшай будучыні можна выкарыстоўваць для выяўлення раку тоўстай кішкі, яечнікаў і малочнай залозы.

«Мы пачынаем бачыць і разумець канцэрагенэз на той стадыі, якую раней не бачылі ніколі, — заявіў The Times прафесар Джон Робертсан, адзін з кіраўнікоў даследавання. — Мы глядзім, як імунная сістэма рэагуе на ракавыя клеткі.

Гэта тое ж самае, як калі б цела само крычала, што ў ім ёсць рак».

Вынікі даследавання будуць прадстаўленыя на штогадовай канферэнцыі Амерыканскага таварыства клінічнай анкалогіі ў Чыкага на наступным тыдні. У ЗША тэхналогія будуць выкарыстоўваць пачынаючы з наступнага месяца, а ў Вялікабрытаніі — з пачатку наступнага году. Меркаваны кошт працэдуры для аднаго чалавека — каля 300 фунтаў стэрлінгаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць