Грамадства1414

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў

Яму было 43 гады.

«Не стала Ромы Раманава. Годны чалавек, які любіў Беларусь. За свае перакананні ён заплаціў дорага. Разам з ім мы праходзілі праз «Воўчыя Норы». Рома выйшаў у мінулым жніўні. Ён заўжды прапускаў усё праз сэрца, і вось яно не вытрымала. Яго мама засталася адна. Ні дзяцей, ні ўнукаў. Ён так за яе хваляваўся. Не хацеў, каб ехала на спатканне, бо да схаванай у лесе зоны вельмі цяжка дабірацца. І вось толькі паспела сустрэць сына, як сёння зноў з ім развітваецца — цяпер ужо назаўсёды. Абдымаю цябе, Рома! Ганаруся, што быў з табой побач», — так адгукнуўся на смерць Рамана Раманава іншы былы палітзняволены, Дзмітрый Семчанка. Ён таксама напісаў кароткі верш:

Давай, Братан! Убачымся на небе.
А дзе яшчэ? У пекле мы былі.
Ну а пакуль у гэтай шэрай глебе
Слязьмі пальём мы тваіх мараў карані.

Рамана Раманава затрымалі 27 снежня 2023 года.

Яму выставілі абвінавачванні паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і праз год, 28 снежня 2024 года, асудзілі на два гады калоніі. 

Утрымліваўся ў калоніі № 22 («Воўчыя норы» ў Івацэвіцкім раёне).

Выйшаў на волю ў жніўні 2025 года.

Каментары14

  • бел
    28.04.2026
    Яшчэ аднаго забілі паціхаму.
  • Колькі яшчэ закатуе лукашка ?
    28.04.2026
    Колькі вязнеў яшчэ закатуе да смерці лукашэнка ?
  • Бывший политический заключённый
    28.04.2026
    Заўжды, аніякага прымірэння, лукашызму - смерць.
    Трэба выцягваць людзей з палону, любымі сродкамі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі14

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа64

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі14

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць