Грамадства55

Ціханоўская заклікала Эстонію праводзіць розніцу паміж беларусамі і расіянамі

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы са спікерам парламента Эстоніі Лаўры Хусарам заклікала гэту краіну змякчыць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з Лаўры Хусарам. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай 

Сустрэча адбылася ў Харватыі на палях саміту «Ініцыятывы трох мораў». Паводле паведамлення прэс-службы Ціханоўскай, падчас яе яна

«падкрэсліла важнасць таго, каб у заканадаўчых ініцыятывах выразна адрознівалі беларусаў ад расіян — у тым ліку ў пытаннях маёмасных абмежаванняў, — і каб меры не закраналі беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым, пры гэтым захоўваючы і ўзмацняючы ціск супраць рэжыму».

Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла эстонскага спікера наведаць Місію дэмакратычных сіл Беларусі ў Таліне.

Перад гэтым у Эстоніі ажывілася абмеркаванне магчымых паправак у заканадаўства, якія могуць увесці абмежаванні на набыццё нерухомасці для грамадзян Беларусі і Расіі без пастаяннага дазволу на жыхарства, а таксама для кампаній і асоб, звязаных з гэтымі краінамі.

Каментары5

  • Андрусь
    29.04.2026
    Красулінай (прэсавай службу ОСЦ) у сваіх паведамленнях пра сустрэчы Ціханоўскай такога плану варта не столькі пісаць, што казала Ціханоўская, колькі, што ёй адказвалі гэтыя ейныя візаві на тых "палях самітаў".
  • Стрэсавая служба ОПГ
    29.04.2026
    Андрусь, яны вітаюць.
  • Стуку двер понимать предлогу
    29.04.2026
    Андрусь, если бы они понимали ее

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць