Грамадства22

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна

Павел Севярынец у фэйсбуку расказаў пра першыя суткі пасля арышту ў 2020 годзе. Яго арыштавалі 7 чэрвеня пасля вяртання з пікету ў падтрымку Ціханоўскай на Камароўцы.

«Чэрвень 2020 года, Акрэсціна. Менскі ІЧУ

Мяне прывезлі ў нядзелю ўвечары пасля мітынгу на Камароўцы. Спачатку ўсё было як мы любім: дагляд, камера, канвой, адміністрацыйны суд за несанкцыянаванае мерапрыемства, 15 сутак, зноў Акрэсціна.

Але назад чамусьці прывезлі не ў размеркавальнік, дзе трымаюць «сутачнікаў», а ў ІЧУ, для крымінальнікаў.

І завялі адразу ў карцар — паўпадвальны каменны мяшок 2 на 3 метры з адкідной нарай. На ўваходзе забралі куртку і ўсё, што меў у трывожнай торбе, да зубной шчоткі ўлучна. 

— Всё отдадім, — сказаў супрацоўнік, які заводзіў. — Потом.

Ведаю я ваша «потом», думаю. Пачынаецца не надта.

Летам у такім карцары так сабе. Удзень душна, уначы халодна, голая дошка. Большасці людзей праз пэўны час пачынае падрываць дах, бо пастаянна церпіш і няма чаго рабіць, тупа ходзіш два крокі туды, два крокі назад, больш няма як. Ну але малюся Богу, абдумваю будучыя кнігі, збіраюся датрываць да «выбараў» — нармальна.

Першая ноч — поўная агню. Нейкая жанчына ў камеры насупраць крычыць, здаецца, па-цыганску, б'е кулакамі і нагамі ў дзверы, патрабуе курыць і выпусціць. Да ранку. Так і не заснуў. У суседнюю камеру, таксама карцар, чую, заводзяць Волю Мікалайчык — яна таксама выступала на мітынгу.

А раніцай перакрылі ваду. І мне, і Волі.

— Чаму вады няма?

— Рамонт.

Ніякага рамонту, канечне, не было. Проста каля кожнай камеры ў ІЧУ адмысловы кранік, перакрылі і ўсё. Цяпер не папіць, не памыць рук, ня змыць «ачко». Суха, як у пустыні.

Так, думаю. Патрапіў. Да «выбараў» два месяцы, без вады магу не дацягнуць. Уранку і ўвечары даюць па паўкубкі «гарбаты» да пайкі, і гэта ўсё. Есці пры такім раскладзе ня хочацца. Нна, хранаваценька.

— Дайце вады!

Маўчанне.

Дзень. Два. Тры. Чатыры. Цяжка, асабліва ўначы. Смага. Пачынае тачыцца галава. Тое самае, чую, і ў Волі.

Халера іх бяры, думаю. Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш бяз бою. 

Ёсць чым? Знойдзем.

Але пра гэта — наступным разам».

Каментары2

  • Сваяк
    30.04.2026
    Катуюць там як мае быць. Спецыялісты шырокага профілю. А ўвечары прыходзяць дахаты, цалуюць жонку, абдымаюць дачуньку ці сыночка. Напрацаваліся. Есць жа такая работа - родзіну зачышчаць.
  • Бубубу
    30.04.2026
    Сваяк, Будзе каму папрацаваць і з імі, і з іх жонкамі, дачкамі і сыночкамі...

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць