Вайна

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Ёсць пацярпелыя і пашкоджанні.

Паводле паведамленнях расійскіх уладаў і СМІ, у ноч на 7 мая ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Бранск і Ржэў.

У Бранску, як заявіў губернатар Аляксандр Багамаз, у Бежыцкім раёне пацярпелі 13 чалавек, у тым ліку дзіця. Пашкоджаныя два шматкватэрныя дамы, больш за 20 кватэр і каля 40 аўтамабіляў.

У Ржэве ўлады паведамілі аб пашкоджанні некалькіх жылых дамоў пасля атакі БПЛА.

Са слоў кіраўніка рэгіёна, была пашкоджаная пліта дахавага перакрыцця ў пяціпавярховым доме, выбітыя вокны ў трох будынках. Каля 350 жыхароў часова эвакуявалі і размясцілі ў гасцініцы. Інфармацыі аб пацярпелых не было.

Украінскі бок на момант публікацыі афіцыйна не каментаваў гэтыя канкрэтныя інцыдэнты. 

Таксама дроны ўдарылі па Нара-Фамінску. Ёсць інфармацыя, што пад удар трапіў вайскова-лагістычны комплекс «Нара», які належыць Міністэрству абароны РФ.

Гэты комплекс прызначаны для захоўвання і размеркавання ваенных грузаў, забяспечваючы аўтаматызаваную лагістыку для Узброеных сіл РФ.

Каментары

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць