Грамадства

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне распачала набор на новы навучальны год

У Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне распачаўся набор на новы 2026/27 навучальны год. Пра гэта паведаміла заснавальніца школы Настасся Шпакоўская на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Pieršaja bielaruskaja anlajn-škola va Ukrainie
Фота: сацсеткі Настассі Шпакоўскай

Першая анлайн-школа ва Украіне працуе з кастрычніка 2020 года. Ідэя яе стварэння ўзнікла ў акторкі і спявачкі Настассі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 года была вымушаная з дзецьмі з’ехаць з Беларусі.

«Я ганаруся тым, што наша каманда працягвае працаваць і верыць у будучыню нашых дзяцей.

Я ганаруся тым, што мы маем магчымасць захаваць невялікія цэны за навучанне і даваць нашым вучням якасную адукацыю.

Мы пачынаем новы набор вучняў на наступны навучальны год, і будзем рады калі ўсе дзеці, якім патрэбна дапамога ў атэстацыі і навучанні прыйдуць да нас», — напісала Настасся Шпакоўская.

Падрабязней пра школу чытайце па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?37

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў11

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца11

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?37

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць