Грамадства

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

26 мая спецыялісты пачалі мантаж пралётных канструкцый новага пуцеправода «Калеснікава — Ратамская». Ён злучыць мікрараёны Каменная Горка і Лебядзіны, а таксама Фрунзенскі і Цэнтральны раёны, праходзячы ад вуліцы Калеснікава да вуліцы Ціміразева, паведамляе тэлеканал «Першы інфармацыйны». Гэта будзе першы аб'ект у арганізацыі трэцяга гарадскога кольца.

Фота: news.by

Усяго праект прадугледжвае 13 пралётаў: большасць з іх будзе даўжынёй каля 33 метраў, а адзін — карацейшы. Агульная даўжыня пуцеправода складзе прыкладна 282 метры. Работы ўжо ідуць у інтэнсіўным рэжыме, у тым ліку і кругласутачна. У найбліжэйшыя месяцы плануюць усталяваць асноўную частку пралётаў, пасля чаго будуць укладаць аснову і асфальтабетоннае пакрыццё.

Фота: news.by

Пасля завяршэння гэтага аб’екта будаўнікі возьмуцца за новыя праекты: пуцеправод паміж Лошыцай і Серабранкай, а таксама мост, які злучыць Курасоўшчыну і Малінаўку. У перспектыве плануецца і далейшае развіццё дарожнай сеткі з новымі ўчасткамі і злучэннямі паміж раёнамі.

Галоўная мэта гэтых работ — разгрузіць Мінскую кальцавую аўтадарогу, знізіць колькасць затораў і аварыйных сітуацый, асабліва ў гадзіны пік, і зрабіць рух у горадзе больш зручным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць