Культура1010

Яшчэ адзін сталічны тэатр узначаліў рэжысёр з Расіі

Мастацкім кіраўніком сталічнага Новага драматычнага тэатра стаў рэжысёр Юрый Папоў. Яго прозвішча з’явілася на сайце калектыву, піша «Люстэрка»

Юрый Папоў, фота bnkomi.ru

Папоў родам з Расіі. Яму 53 гады, ён працаваў у тамтэйшых правінцыйных калектывах. Адносна нядаўна пераехаў з сям’ёй у нашу краіну, стаў выкладаць у сталічнай Акадэміі мастацтваў і паставіў у Камерным драматычным тэатры (гэта прыватны праект Наталлі Башавай) спектакль «Кругі на вадзе». Пастаноўку з такой жа назвай ён рабіў у правінцыйным расійскім горадзе Северск, што ў Томскай вобласці.

У лютым 2026 года Наталля Башава стала дырэктарам Новага драматычнага тэатра. Напрыканцы красавіка яна паставіла ў гэтым калектыве свой першы спектакль — «Маладая гвардыя» паводле аднайменнага скандальнага твора савецкай літаратуры. Цяпер жа яна запрасіла Папова на працу ў свой калектыў.

Першым спектаклем рэжысёра ў новым статусе стала пастаноўка паводле твора рускай літаратуры — «Чудзікі» Шукшына. 

Папоў — не першы прадстаўнік Расіі на чале беларускіх тэатраў. У 2025 годзе мастацкім кіраўніком мінскага Опернага стаў расіянін Арцём Макараў. І нават у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў 2026 годзе аналагічную пасаду заняў яго суайчыннік Дзмітрый Акімаў. Гэта ўсё людзі, якія не ведаюць беларускай культурнай традыцыі.

Каментары10

  • Этнацыд
    28.05.2026
    Так выглядаюць забойцы нашай нацыі.
  • Хочаце знішчыць нацыю?
    28.05.2026
    Знішчыце нацыянальны тэатр. [Рэд. Выдалена] за працай.

    [Зрэдагавана]
  • Indrid Cold
    28.05.2026
    Вось так і выглядае паўзучая акупацыя. Спачатку тэатр, а пазней і на цёплыя пасады лукашыстаў прыедуць пацаны з Таганрога. А каму не падабаецца - паедзе на востраў Рускі, ці ў мясны штурм.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі12

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі12

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць