Свет77

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат

Расія працягвае маштабнае пашырэнне вайсковай інфраструктуры паблізу межаў Нарвегіі, Фінляндыі і краін Балтыі. Паводле расследавання скандынаўскіх і эстонскіх журналістаў, на шэрагу вайсковых аб’ектаў з’яўляюцца новыя казармы для асабовага складу, штабныя будынкі, ангары для тэхнікі, рамонтныя зоны і склады для ўзбраення і боепрыпасаў, піша The Moscow Times.

Аналітыкі вывучылі спадарожнікавыя здымкі 19 расійскіх вайсковых аб’ектаў у рэгіёне. На 16 з іх за апошні год былі заўважаныя прыкметы актыўнага будаўніцтва або пашырэння. Асаблівая ўвага надаецца тэрыторыям каля межаў з Нарвегіяй і Фінляндыяй, а таксама Калінінградскай вобласці.

Паводле ацэнак шведскай вайсковай разведкі Must, Расія стварае інфраструктуру, якая пасля завяршэння вайны ва Украіне можа быць хутка запоўненая вайскоўцамі. Мяркуецца, што колькасць расійскіх сіл у гэтым кірунку можа павялічыцца з цяперашніх каля 20 тысяч да 80—115 тысяч чалавек.

Былы намеснік вайсковага аташэ Фінляндыі ў Маскве Марка Эклунд адзначае, што толькі ў Печанзе Мурманскай вобласці, недалёка ад нарвежскай мяжы, колькасць вайскоўцаў можа ўзрасці прыкладна з 7 да 17 тысяч чалавек.

Паводле ацэнак экспертаў, адной з магчымых крыніц папаўнення новых падраздзяленняў могуць стаць вайскоўцы, якія цяпер удзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне, а пасля іх завяршэння могуць застацца на службе і быць перамешчаныя ў новыя гарнізоны.

Камандаванне НАТА ў Балтыйскім рэгіёне адзначае, што пакуль Расія засяроджаная на вайне ва Украіне, маштабная пагроза для краін альянсу застаецца абмежаванай. Аднак пасля спынення баявых дзеянняў, паводле іх ацэнак, сітуацыя можа змяніцца даволі хутка, таму краіны рэгіёна працягваюць сачыць за развіццём вайсковай інфраструктуры на расійскім баку мяжы.

Каментары7

  • Усё — марнату
    10.06.2026
    Калі б толькі Расея жыла гэтак жа добра, як Нарвегія, Фінляндыя й краіны Балтыі. Але яна марнуе свае грошы на мілітарызм, замест таго, каб паляпшаць жыцьцё расейцаў у сябе дома.
  • а
    10.06.2026
    а што - краіны Балтыі так добра жывуць? што нават лідарка збегла адтуль
  • лепш за маскоўскую імперыю
    10.06.2026
    а, не вельмі добра , алеж значна лепш за маскоўскую імперыю.

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду5

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў42

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць