Свет

Былому прэзідэнту Арменіі Роберту Качарану забаранілі пакідаць краіну

Раней Самвелу Карапецяну і Гагіку Царукяну таксама забаранілі пакідаць краіну ў сувязі з распачатымі супраць іх крымінальнымі справамі.

Былому прэзідэнту, лідару альянсу «Арменія» Роберту Качарану забаранілі пакідаць краіну. З сувязі з чым прынята рашэнне, невядома.

Кіраўнік офіса Качарана Баграт Мікаян заявіў, што лічыць яго «незаконным і неабгрунтаваным». Па яго словах, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян ператварыў краіну ў «канцлагер».

Качаран 14 чэрвеня ў фэйсбуку пісаў, што вылятае з краіны з трохдзённым візітам, які, па яго словах, мае асабісты характар і быў запланаваны даўно, але адкладваўся з-за «шчыльнага перадвыбарчага графіка». Ён адзначыў, што і раней здзяйсняў паездкі, але ў гэты раз вырашыў загадзя паведаміць пра яе з-за фэйкаў, якія апошнім часам «распаўсюджваюцца ўладамі адносна паездак прадстаўнікоў апазіцыі».

Пашынян нядаўна заявіў, што народ патрабуе «паставіць на калені трохгаловую мафію, знішчыць яе, і гэта непазбежна павінна адбыцца». Пад «трохгаловай мафіяй», як тлумачыць армянская служба Радыё Свабода, ён мае на ўвазе сваіх апанентаў — Роберта Качарана, Самвела Карапецяна («Моцная Арменія») і Гагіка Царукяна («Квітнеючая Арменія»). Карапецяну і Царукяну раней забаранілі пакідаць краіну ў сувязі з распачатымі супраць іх крымінальнымі справамі.

На парламенцкіх выбарах, што прайшлі 7 чэрвеня, блок Качарана, атрымаў 9,9 працэнта галасоў.

Ураджэнец Сцяпанакерта Роберт Качаран быў першым прэзідэнтам Нагорнага Карабаха (1994—1997) і прэзідэнтам Арменіі з 1998 па 2008 год. Таксама ў свой час ён прэм'ерам у Нагорным Карабаху і Арменіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць