Грамадства

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек

30 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 863 чалавекі.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Дзмітрый ВялаўАндрэй СяргееўАлег Стэфановіч, Андрэй Латышэвіч, Варвара Латышэвіч, Ігар Сутырка, Таццяна Корсакава і Дзмітрый Корсакаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 863 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА28

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць