Грамадства

У калёніі Казулін будзе працаваць бібліятэкарам?

Раней гэтую пасаду займаў Сяргей Скрабец, які цяпер працуе рабочым па абслугоўваньні жылых булынкаў.

Паводле намесьніка начальніка калёніі па ідэалягічнай працы, зьняволены Казулін трапіў у адну з лепшых выпраўленчых устаноў на Беларусі

Калёнія «Віцьба-3» адмыслова прызначаная для ўтрыманьня зьняволеных, якія адбываюць першы тэрмін пакараньня . Яна месьціцца за 9 км ад Віцебску. Раней гэта была папраўчая калёнія для падлеткаў, а цяпер яе пераабсталёўваюць і рамантуюць: у адміністрацыйным будынку ўстаўляюць плястыкавыя шклопакеты, тынкуюць сьценкі, прыбіраюць у двары.

Аляксандра Казуліна даставілі туды сёньня ўраньні. Намесьнік начальніка калёніі па ідэалягічнай працы Клім Коваль распавёў журналістам і віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, што з гэтым зьняволеным ён яшчэ не сустракаўся, але ўжо знаёмы з ягонай справай.

Спадар Коваль паведаміў таксама, што Аляксандар Казулін, верагодней за ўсё, будзе накіраваны на працу ў бібліятэку. Раней гэтую пасаду займаў Сяргей Скрабец, які цяпер працуе рабочым па абслугоўваньні жылых булынкаў.

Некаторы час бібліятэка стаяла зачыненай, бо, паводле начальніка калёніі па ідэалягічнай працы, тутэйшыя ўтрыманцы ня дужа цікавяцца літаратурай – да прыезду Аляксандра Казуліна сярод амаль 700 зьняволеных было толькі два чалавекі з вышэйшай адукацыяй. Цяпер стала трое, і ня выключана, што менавіта зняволенаму прафесару, доктару навук, акадэміку Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганароваму прафесару Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.Ламаносава будзе давераны турэмны кніжны фонд калькасьцю 5 з паловай тысяч паасобнікаў.

Пытаньне працаўладкаваньня Аляксандра Казуліна канчаткова будзе вырашана адміністрацыяй калёніі «Віцьба-3» праз два тыдні – калі зьняволены адбудзе так званы «карантын» пад наглядам медыкаў.

Тое самае намесьнік начальніка калёніі паўтарыў і дачцы зьняволенага палітыка Юліі Казулінай, якая таксама прыехала паглядзець на тое месца, дзе будзе адбываць пакараньне ейны бацька.

(Юлія Казуліна:) «Намесьнік начальніка сказаў, што цяпер 14 дзён будзе карантын, і гэта значыць, што што нам ня будзе спатканьняў, і перадачы нельга перадаваць. Ну, сказалі, што бацька прыехаў туды з усьмешкай, вясёлы з выгляду, гэта нармальна... Мы паглядзелі на калёнію, на тамтэйшую царкву –там унутры ёсьць такая царквушка прыгожанькая. Думаю, бацьку яна спадабаецца.»

Нагадаем, што Менскі гарадзкі суд асудзіў Аляксандра Казуліна на пяць з паловай гадоў зьняволеньня. З учорашняга дня прысуд уступіў у дзеяньне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ1

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць