Эканоміка1818

Цана газу для Беларусі ў ІІІ квартале складзе $193—194 — «Газпром»

Цана газу для Беларусі ў трэцім квартале гэтага года складзе 193‑194 даляры за тысячу кубоў супраць 185 даляраў у другім квартале,

паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік ААТ «Газпром» Сяргей Купрыянаў.

«У трэцім квартале цана будзе 193‑194 даляры», — цытуе Купрыянава РІА Новости.

Нагадаем, у першым квартале сярэдняя цана на газ для Беларусі складала 169 даляраў за тысячу кубаметраў, у другім — 185 даляраў. Такім чынам, з пачатку года цана на газ вырасце на 25 даляраў, або на 14,8%.

Разам з тым Беларусь, паводле даных «Газпрома», аплачвала пастаўкі газу па леташняй цане — 150 даляраў. У выніку ўтварылася запазычанасць, якая на 1 мая склала 192 млн. даляраў.

21 чэрвеня «Газпром» увёў абмежаванні на пастаўку газу ў Беларусь «на 15% ад аб’ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці». Расійскі газавы холдынг патрабуе ад Мінска пагасіць запазычанасць у памеры 192 млн. даляраў .

У сваю чаргу, у Мінску заяўляюць, што «Газпром» завінаваціў Беларусі больш чым 200 млн. даляраў за транзіт газу па беларускай тэрыторыі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць