Здарэнні22

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў

14 птушанятаў.

У Беларусі заўважылі шматдзетную сям'ю лебедзяў-шыпуноў — у адным вывадку 14 птушанят. Як мяркуецца, ім крыху больш за месяц, піша Onliner.by.

Па словах арнітолагаў, гэта своеасаблівы рэкорд для гэтага віду. Пра ўнікальны выпадак напісаў у сваіх сацсетках адукацыйны праект пра прыроду і птушак Kryly.by.

Арнітолагі сустрэлі вялікую лебядзіную кампанію падчас адной са сваіх прагулак уздоўж ракі Мухавец у Брэсце. І нават вопытных спецыялістаў уразіла колькасць лебедзянят, якіх выхоўвала адна пара птушак.

Onliner звязаўся з заснавальнікам праекта Kryly.by Сямёнам Левым, каб даведацца, у чым асаблівасць такой незвычайнай з'явы.

Як правіла, за адзін сезон лебедзі-шыпуны адкладаюць па 4‑6 яек. Беларускія арнітолагі, якія займаюцца вывучэннем гэтага віду, сустракалі таксама і па 10 птушанят у адным вывадку. А аднойчы людзі заўважылі і 16 лебедзянят — было гэта некалькі гадоў таму ў Магілёве. Але 14 птушанят у лебедзяў — гэта таксама вельмі шмат, і гэта выключны выпадак, — распавядае спецыяліст.

Таксама арнітолаг тлумачыць: такое «шматдзетнае бацькоўства вельмі энергазатратна для лебедзяў-шыпуноў.

— Самка больш за месяц толькі адкладала яйкі, а потым яшчэ дзесьці паўтара месяца наседжвала. Самец жа будаваў гняздо, прыносіў ёй ежу. Для таго каб вывесці такое вялікае патомства. трэба вельмі шмат пажыўных рэчываў і энергіі. Так што можна меркаваць, што самка зімой і вясной знаходзілася ў спрыяльных умовах, ёй усяго хапала і ў яе сфармаваўся добры тлушчавы запас.

Каментары2

  • Дэмаграфія ў нашым арэале
    25.07.2026
    З лебядзямі праблема вырашана, як будзем рабіць з чалавекамі?
  • хм
    26.07.2026
    Дэмаграфія ў нашым арэале, ідзі тлушч нагульвай, там падумаем))

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць