Грамадства

Павялічыўся кошт праезду па платных дарогах

З 1 верасня 2026 года ў Беларусі павялічыцца кошт праезду па платных аўтамабільных дарогах. Змены прадугледжаныя пастановай Міністэрства транспарту. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

Для грузавых і іншых транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны новыя тарыфы будуць такімі:

  • з дзвюма восямі — 12,1 еўрацэнта за кіламетр замест 11,7;
  • з трыма восямі — 15,2 еўрацэнта за кіламетр замест 14,6;
  • з чатырма і больш восямі — 18,2 еўрацэнта за кіламетр замест 17,6.

Павялічыцца і плата за карыстанне платнымі дарогамі на пэўны тэрмін:

  • на 15 дзён — 21 еўра (+1 еўра);
  • на 30 дзён — 33 еўра (+1 еўра);
  • на год — 114 еўра (+4 еўра).

Акрамя таго, зменіцца кошт праезду паводле разавага тарыфу.

Сістэма электроннага збору платы за праезд па асобных беларускіх аўтамагістралях дзейнічае з 2013 года. Яна ахоплівае трасы М1/Е30 Брэст — мяжа з Расіяй, М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт, М3 Мінск — Віцебск, М4 Мінск — Магілёў, М5/Е271 Мінск — Гомель, М6/Е28 Мінск — Гродна — мяжа з Польшчай, М7/Е28 Мінск — Ашмяны — мяжа з Літвой і шэраг іншых дарог.

Пры гэтым легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС, ад платы за праезд па платных дарогах вызваленыя.

Апошні раз тарыфы падвышалі ў снежні 2025 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць