Усяго патроху

Беларус Мардахаеў краў падаткі амерыканцаў

На рахунках падазраванага арыштавана больш за $200 тыс.

Мікалай Мардахаеў, беларускі грамадзянін, які пражывае ў амерыканскім Нантакеце, штат Масачусэтс, быў арыштаваны 23 чэрвеня. Амерыканскія ўлады падазраюць яго ў здяйсненні злачынстваў у інтэрнэце.
Памочнік генеральнага пракурора штата Масачусэтс, Лэнні А. Брэер, заявіў, што беларус падазраецца ў крадзяжы падаткаў амерыканцаў з усёй краіны

Паводле абвінаваўчага заключэння, у перыяд з 2006 па 2007 год, Мардахаеў і яго саўдзельнікі заваблівалі сваіх ахвяраў на сайты, якія прапаноўвалі амерыканцам свабодную падрыхтоўку падатковай справаздачнасці анлайн і электронную падачу падатковых дэкларацый.

Вэб-сайты, якія нібыта стварыў беларус, мелі пазнаку аб санкцыянаванні сваёй дзейнасці Падатковым упраўленнем ЗША, хоць насамрэч федэральнае ведамства не мела дачынення да беларускага бізнэсу.

Схема злачынстваў была надзвычай простай. Пасля таго, як даверлівыя амерыканцы ўводзілі свае дадзеныя ў сістэму, Мардахаеў з саўдзельнікамі з Беларусі выкарыстоўваў іх каб вярнуць частку падаткаў. Грошы пераводзіліся ўжо на рахункі злачыннай групы. Паводле абвінавачання, у некаторых выпадках сума звароту падаткаў перавышала суму сплачаных падаткаў. Гэта і зацікавіла следчыя органы. У выніку

былі выкрытыя рахункі М.Мардахаева, на якіх захоўвалася каля $200 тыс.

У тым выпадку, калі Мардахаеў будзе асуджаны, яму пагражае максімальнае пакаранне ў памеры 20 гадоў пазбаўлення волі, $250 тыс. штрафу і кампенсацыя нанесенай грамадзянам ЗША шкоды.

Пакуль абвінаваўчае заключэнне з’яўляецца толькі абвінавачваннямі, а Мікалай Мардахаеў лічыцца невінаватым.

Справа беларуса расследавалася Падатковым упраўленнем ЗША і Казначэйствам генеральнага інспектара падатковай адміністрацыі. Ёй займаецца таксама памочнік міністра юстыцыі ЗША Адам Букбайндэр.

За апошні час гэта не першы выпадак, калі амерыканскія ўлады абвінавачваюць беларускіх грамадзян у кіберзлачынствах. 15 красавіка бягучага году ФБР арыштавала ў Чэхіі Дзмітра Наскаўца, якога абвінавацілі ў стварэнні сістэмы выкарыстання скрадзеных банкаўскіх крэдытных картак. Тады ж у Беларусі быў арыштаваны С.Сямашка, якога абвінавацілі ў дапамозе Д.Наскаўцу. Агулам Сямашку і Наскаўца абвінавацілі больш чым у 5000 махлярствах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць