Здарэнні

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

ДТЗ адбылося каля чацвёртай гадзіны раніцы 31 жніўня на трасе М-10 у Рэчыцкім раёне. Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, грузавік «Донфенг» рухаўся з паднятым кузавам і зачапіў ім бетонную пліту пуцеправода на дарозе Жмураўка — Гарошкаў, піша «Флагшток».

У выніку аварыі 35‑гадовы кіроўца атрымаў пераломы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. Пазней стала вядома, што яго жыццю нічога не пагражае, аднак ён працягвае лячэнне ў бальніцы Рэчыцы. Сам пуцеправод таксама атрымаў значныя пашкоджанні.

Як расказала крыніца «Флагштока», знаёмая з абставінамі здарэння, усё магло пачацца з гуку, які ішоў ад кола. Кіроўца нібыта пачуў нешта падазронае, вырашыў праверыць, ці ўсё ў парадку, і падняў для гэтага кузаў. Пасля гэтага ён, паводле гэтай версіі, забыўся кузаў апусціць і працягнуў рух.

У выніку самазвал на хуткасці ўрэзаўся ў пуцеправод. Сітуацыя выглядае даволі незвычайнай, бо пры руху з паднятым кузавам аўтамабіль павінен быў стаць менш устойлівым, а ў кабіне, як мяркуецца, павінны былі спрацаваць адпаведныя сігналізатары.

Грузавік перавозіў пясок, які здабываюць у Рэчыцкім раёне. Самазвал належыць прыватнаму прадпрыемству, якое перамагло ў тэндары на пастаўку пяску для аднаго з аб’ектаў.

Наколькі сур’ёзныя пашкоджанні атрымаў пуцеправод, афіцыйна пакуль не паведамляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць