Грамадства

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

Увечары 3 верасня жыхары Гомеля ў сацсетках масава паведамлялі пра рэзкі непрыемны пах у розных частках горада, заўважыў «Флагшток». Гамельчукі скардзіліся на смурод у Валатаве, Старым Аэрадроме, у цэнтральнай частцы горада, у раёне вакзала.

Ілюстрацыйны здымак: раён вакзала ў Гомелі. Фота: Threads

Большасць каментароў былі іранічнымі:

«Бліжэй да 17.00 на Аэрадроме гэтая хімічная атака ледзь не загубіла наш офіс».

«Выйшлі з мужам з дому ў 17.30 і давай па чарзе падымаць ногі і разглядаць падэшвы абутку, думалі, што недзе ўляпаліся».

Асабліва моцным смурод быў у Валатаве, адзначылі карыстальнікі. Адзін з іх так патлумачыў гэтую з'яву:

«За Касцюкоўкай чысцяць канавы — вось і ідзе водар адтуль. У Касцюкоўцы ўвогуле няма чым дыхаць».

Іншы жыхар адзначыў, што за горадам палі ўгнойваюць — такая сітуацыя назіраецца штогод.

Выказалі і яшчэ адну версію:

«Гэта не гноем смярдзіць, гэта касцяным заводам, дзе перапрацоўваюць тушы жывёл. Ён знаходзіцца ў Бальшавіку. Уявіце, як нам, хто тут жыве».

Афіцыйных каментароў на гэтую тэму ад дзяржаўных органаў не было.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць