Свет

У Польшчы цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з грузавіком — пацярпелі дзясяткі людзей

У Мазавецкім ваяводстве Польшчы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавіком-бетонамяшалкай на чыгуначным пераездзе, пасля чаго сышоў з рэек. У аварыю трапіў міжгародні цягнік кампаніі Intercity, які рухаўся з Любліна ў Шчэцін, піша Onet.pl.

Фота: Policja Mazowsza

Пасля сутыкнення з грузавіком састаў, які складаўся з лакаматыва і шасці вагонаў, сышоў з рэек.

На момант аварыі ў цягніку знаходзіліся каля 120 пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі не менш за 20 чалавек. Чатыры пацярпелыя знаходзіліся ў цяжкім стане. Пасля стала вядома, што ў выніку аварыі адна з цяжка параненых пасажырак, якая ехала ў першым за лакаматывам вагоне, памерла.

Вядома, што цяжкія пашкоджанні атрымалі машыніст цягніка і кіроўца грузавіка.

Следства папярэдне ўстанавіла, што менавіта бетонамяшалка ўрэзалася ў цягнік, які ў гэты момант знаходзіўся ў руху. Чыгуначны пераезд не мае шлагбаумаў, але абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй. Пакуль высвятляецца, чаму кіроўца не спыніўся перад пераездам. Па словах намесніка міністра інфраструктуры Польшчы, кіроўца заявіў, што яго магло асляпіць сонца.

Пасажырка цягніка расказала, што перад аварыяй адчула вельмі моцнае тармажэнне і рэзкае разгойдванне вагона. Паводле яе слоў, пасажыры хутка зразумелі, што цягнік можа сысці з рэек. Ратавальнікі і медыкі прыбылі на месца ўжо праз некалькі хвілін. Дзеянні экстранных службаў былі добра скаардынаваныя і панікі сярод людзей не ўзнікла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць