Свет

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

Заснавальнік кампаніі ByteDance Чжан Імін, якой належыць TikTok, упершыню стаў самым багатым чалавекам у Азіі. Паводле ацэнкі Bloomberg Billionaires Index, яго багацце перавысіла 105 мільярдаў даляраў. Ён абышоў індыйскага бізнэсмена Гаўтама Адані. Значны рост багацця Чжана звязваюць з развіццём штучнага інтэлекту ў ByteDance.

Чжан Імін. Фота: AP

43‑гадовы Чжан Імін толькі за верасень павялічыў сваё багацце больш чым на 12 мільярдаў даляраў. Гэта адбылося пасля таго, як былі прааналізаваныя апошнія ацэнкі кошту ByteDance, апублікаваныя інвестыцыйнымі кампаніямі BlackRock, Fidelity Investments і T. Rowe Price.

З сакавіка 2019 года, калі Bloomberg пачаў адсочваць багацце Чжана, яно вырасла прыкладна ў восем разоў — з 13 мільярдаў да больш чым 105 мільярдаў даляраў.

Галоўным фактарам росту ByteDance стаў ужо не толькі TikTok, але і развіццё прадуктаў на аснове штучнага інтэлекту. Сярод іх — чат-бот Doubao і генератар відэа Seedance.

Галоўны аналітык даследчай кампаніі Omdia Ліан Джэй Су адзначыў, што Чжан Імін паслядоўна прытрымліваўся абранага курсу і працягваў павялічваць інвестыцыі ў штучны інтэлект. Паводле яго слоў, ByteDance можа выкарыстоўваць вялікі аб'ём даных са сваіх сацыяльных платформаў для навучання мадэляў штучнага інтэлекту. Пры гэтым адной з галоўных рызык для кампаніі застаецца высокая канкурэнцыя на кітайскім рынку.

Папярэдні рэкардсмен Гаўтам Адані выйшаў на першае месца ў спісе самых багатых людзей Азіі ў чэрвені, калі яго багацце дасягала 120 мільярдаў даляраў. Аднак у апошнія месяцы яго багацце скарацілася пасля падзення акцый кампаній яго кангламерату. На іх каціроўкі паўплывалі перабалансаванне індэкса MSCI і больш шырокі распродаж на рынках на фоне росту цэн ннафту і даходнасці аблігацый.

Пры ацэнцы стану Чжана Bloomberg прымяняе 10‑працэнтную зніжку да кошту непублічнай ByteDance. Гэта звязана з рызыкамі, якія стварае закрытая структура ўласнасці кампаніі.

Рост багацця Чжана адбываецца на фоне значнага пераразмеркавання капіталу ў тэхналагічным сектары Кітая. Бум штучнага інтэлекту спрыяе з'яўленню новых мільярдэраў, у тым ліку сярод уладальнікаў кампаній, якія пакуль не выйшлі на прыбытковасць.

За апошнія гады ByteDance ператварылася з кампаніі, галоўным глабальным прадуктам якой быў TikTok, у аднаго з найбуйнейшых гульцоў кітайскага рынку штучнага інтэлекту. Адначасова кампанія працяглы час сутыкалася з праблемамі вакол працы TikTok у ЗША. У пачатку 2026 года супрацьстаянне завяршылася перадачай часткі амерыканскіх аперацый інвестарам з ЗША.

Кітайскія ўлады актыўна падтрымліваюць развіццё штучнага інтэлекту ў рамках тэхналагічнай канкурэнцыі са Злучанымі Штатамі. Пекін адхіліў заклікі амерыканскіх кіраўнікоў тэхналагічных кампаній запаволіць развіццё ШІ і ўзмацніць абмежаванні для кітайскіх распрацоўшчыкаў адпаведных мадэляў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць