Эканоміка

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming

Гэта сын мільярдэра і асноўнага акцыянера «Уралхіма» Дзмітрыя Мазепіна — былы гоншчык Мікіта Мазепін.

Мікіта Мазепін. Фота: сацсеткі

Былы пілот «Формулы-1» і бізнэсмен Мікіта Мазепін блізкі да куплі буйной гульнявой кампаніі «Леста Гульні», якая выдае папулярныя гульні «Свет танкаў» і «Свет караблёў». Па даных Forbes, здзелка знаходзіцца на фінальнай стадыі — бакам засталося толькі ўзгадніць выніковую цану, якая, па ацэнках экспертаў, можа скласці каля 356‑416 мільёнаў даляраў, піша Office Life.

Да 2022 года студыя «Леста» была даччыным падраздзяленнем беларускай кампаніі Wargaming. Пасля сыходу апошняй з рынкаў Беларусі і Расіі студыя аддзялілася і перайшла пад кантроль мясцовага менеджменту. У пачатку чэрвеня 2025 года дзейнасць заснавальнікаў групы кампаній «Леста» ў Расіі прызналі экстрэмісцкай, актывы былі нацыяналізаваныя і перайшлі Расмаёмасці.

У кампаніі захаваўся офіс у Беларусі.

Бацька патэнцыйнага пакупніка — мільярдэр, асноўны акцыянер «Уралхіма» і экс-суўласнік «Уралкалія» Дзмітрый Мазепін — родам з Мінска, тут жывуць ягоныя сваякі. Нараўне з гэтым ён мае даўнія дзелавыя сувязі з Беларуссю. Гэтым летам Мазепін-старэйшы наведваў Мінск і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Для 27‑гадовага Мікіты Мазепіна, які пасля завяршэння спартыўнай кар'еры сфакусаваўся на інвестыцыях у фінтэх і IT, купля «Лесты» стане найбуйнейшым профільным актывам.

Нядаўна намеснік міністра фінансаў Расіі Аляксей Маісееў анансаваў «вельмі дарагі» продаж «Лесты» «зацікаўленаму інвестару».

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць