Культура33

Беларусь як зала чакання

Амерыканскі фатограф пра дзесяцігоддзе няўпэўненага пошуку Беларуссю постсавецкай нацыянальнай ідэнтычнасці.


Я здымаў у Беларусі з 2000 году. Спачатку мной кіравала простая цікавасць да гэтага месца, што нібыта затрымалася ў савецкім часе. Але калі я пражыў там даўжэй, спрабуючы глыбей прааналізаваць сітуацыю, я зразумеў, што асноўнае пытанне — у ідэнтычнасці, а менавіта ў тым, што гістарычна няўстойлівае разуменне Беларуссю нацыянальнай ідэнтычнасці ў значнай ступені спрычынілася да таго, што яна ідзе курсам сацыяльна-палітычных зменаў больш павольна, чым яе суседзі.

Цяпер на ўсходзе беларусы бачаць расійскі хаос, на захадзе — ЕС, што ўвесь час пашыраецца. Многім не падыходзіць ні адна з гэтых мадэляў. Некаторыя незадаволеныя цяперашнім дыктатарскім рэжымам, а іншыя баяцца зменаў і ў нейкай ступені прымаюць стан рэчаў. Апазіцыя даволі слабая, так што нейкіх рашучых дзеянняў дзеля зменаў не назіраецца.

Адзін малады чалавек сказаў мне, паказваючы на сваю галаву: «Тут мы ўсё яшчэ ў СССР». Але часта ўжываны цэтлік «застылыя ў часе» не зусім слушны. Усё мяняецца, проста па-свойму і ва ўласным тэмпе. Беларусь — не выключэнне. Падчас дзвюх леташніх паездак у мяне з’явілася адчуванне, што Беларусь павольна знаходзіць сябе, мяняецца па-свойму, да лепшага ці да горшага. Яна робіцца прыдаткам Расіі не больш, чым тая робіцца фарпостам Еўропы. Яна робіцца Беларуссю.

Падчас аднаго візіту я сфатаграфаваў сціплую жанчыну, апранутую ў нешта накшталт традыцыйнага адзення, што чакала адна ў цёмным, амаль пустым пакоі. Схіліўшы галаву, але толькі злёгку, яна не выглядае вартай жалю. Яна стаіць далёка ад адзіных дзвярэй, выхад праз якія часткова перагароджаны. Праз іх ідзе святло, але невядома, што там, звонку. Жанчына, падаецца, засяроджана глядзіць у сябе, нерашучая, не робячы якіх-небудзь заўважных рухаў у бок дзвярэй. Для мяне гэта сімвал Беларусі.

Для беларусаў туман гісторыі яшчэ не рассеяўся. Яны разумеюць, што час зменаў надыдзе тады, калі надыдзе. А яны пакуль чакаюць і жывуць.

***

Біл Крэндал — фатограф з Вашынгтона, акруга Калумбія. Пра яго працу можна больш даведацца на www.billcrandall.com і www.facebook.com/metrocollective.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць