Культура33

Твораў гэтага выбітнага мастака не засталося ў Беларусі. Цяпер ёсць магчымасць іх пабачыць

Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны для Полацкага езуіцкага калегіума. Ён заразіўся барока, калі два дзесяцігоддзі вучыўся ў Рыме, і стаў найлепшым мастаком XVIII стагоддзя на нашых землях.

Сымон Чаховіч. Аўтапартрэт. З палаца ў Ракішках. Фота Wikimedia Commons

Сымон Чаховіч пражыў нязвыкла доўгае для тых часоў жыццё: 86 гадоў (1689—1775). І выгадаваў наступнае пакаленне мастакоў. Ягоная познебарочная манера была ўжо не ў модзе ў Еўропе, дзе запанавалі іншыя стылі. Але ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне Чаховіча любілі. Мастакоў роўных яму тады не было.

Урачыстасць, параднасць, пышны дэкор адпавядалі густам нашых продкаў той эпохі — ягоныя карціны замаўлялі сабе як цэрквы, так і магнаты. 

Партрэты, але таксама сюжэты з Бібліі, жыццяў святых — Чаховіч працаваў у палацах Сапегаў, Тышкевічаў, Асалінскіх, Жавускіх. Пастэльныя, чыстыя колеры ягоных карцін ствараюць уражанне фрэскі.

Большасць рэлігійных кампазіцый знаходзяцца ў касцёлах, зафундаваных мецэнатамі свайго часу. У палацах жа пакідалі партрэты.

Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны для Полацкага езуіцкага калегіума, у тым ліку партрэты Папы Паўла III, Папы Грыгорыя XIII, біскупа Яўстаха Валовіча, караля Сцяпана Батуры. Але ў віхурах ХХ стагоддзя яны ўсе былі вывезеныя або страчаныя. Захоўваюцца творы Чаховіча ў Рускім музеі Пецярбурга, у Варшаве, Кракаве, Вільні, Львове. 

Цяпер тыя, хто мае візы, маюць магчымасць пабачыць вялікую выставу Сымона Чаховіча ў Вільні — у Палацы вялікіх князёў літоўскіх.

Сымон Чаховіч. Тры каралі (Пакланенне валхвоў). Захоўваецца ў Львоўскай карціннай галерэі. Фота Wikimedia Commons

Туды сабралі ягоныя работы, якія захоўваюцца ва Украіне. Творы прывезлі з замка ў Падгорцах, дзе Чаховіч працаваў пяць гадоў. Там ён быў распісаўшы касцёл Святога Язэпа, палацавую капліцу, парадныя і прыватныя памяшканні. Акрамя таго, Вацлаў Жавускі, які валодаў Падгорцамі, скупляў і ранейшыя карціны Чаховіча.

У спальні Жавускага вісела 107 карцін, і 70 з тых 107 былі творамі Сымона Чаховіча.

Выстава Чаховіча будзе працаваць у Вільні да канца верасня.

Каментары3

  • Жора
    14.06.2025
    "цяпер тыя, хто мае візы, маюць магчымасць пабачыць вялікую выставу" - гэта недзе 1-5% ад тых, хто засталіся ў Беларусі. Дадаткова мінімум EUR 100 на аўтобусны квіток да Вільні і назад.
  • Stefan Batory ( NIE Sciapan Batura- Smieszna)
    15.06.2025
    Szymon Czechowicz (ur. przed 22 lipca 1689 w Krakowie, zm. 21 lipca 1775 w Warszawie) – polski malarz epoki baroku.Pochodził z rodziny złotników. Dzięki protekcji Franciszka Maksymiliana Ossolińskiego w 1711 rozpoczął studia malarskie w Akademii Świętego Łukasza w Rzymie. W 1716 zdobył nagrodę Akademii. W 1731 powrócił do Polski.

    Malował obrazy religijne, znajdujące się w kościołach m.in. Wilna, Krakowa, Lwowa, Warszawy, Poznania, Lublina, Opola Lubelskiego, Góry Kalwarii, Starejwsi i Lubartowa. Uprawiał również malarstwo portretowe, wśród innych był autorem reprezentacyjnych portretów rodziny Ossolińskich, Sułkowskich, kanclerza wielkiego litewskiego Jana Fryderyka Sapiehy, hetmanów wielkich Klemensa Branickiego i Wacława Rzewuskiego, wojewody sandomierskiego Jana Tarły.

    Zmarł w 1775 i został pochowany w krypcie warszawskiego kościoła Ojców Kapucynów.
  • Stefan Batory ( nie Sciapan Batura- smieszna, takogo nie było)
    15.06.2025
    Pochodził z rodziny złotników. Dzięki protekcji Franciszka Maksymiliana Ossolińskiego w 1711 rozpoczął studia malarskie w Akademii Świętego Łukasza w Rzymie. W 1716 zdobył nagrodę Akademii. W 1731 powrócił do Polski.

    Malował obrazy religijne, znajdujące się w kościołach m.in. Wilna, Krakowa, Lwowa, Warszawy, Poznania, Lublina, Opola Lubelskiego, Góry Kalwarii, Starejwsi i Lubartowa. Uprawiał również malarstwo portretowe, wśród innych był autorem reprezentacyjnych portretów rodziny Ossolińskich, Sułkowskich, kanclerza wielkiego litewskiego Jana Fryderyka Sapiehy, hetmanów wielkich Klemensa Branickiego i Wacława Rzewuskiego, wojewody sandomierskiego Jana Tarły.

    Zmarł w 1775 i został pochowany w krypcie warszawskiego kościoła Ojców Kapucynów.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу112

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх16

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу112

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць