Грамадства2020

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Нягледзячы на публічнасць сваіх пасад, беларускія чыноўнікі лічаць за лепшае лішні раз без патрэбы не высоўвацца. І тым больш не раскрываць справы сямейныя. Пры дапамозе «Белпола» і «Кіберпартызанаў» «Наша Ніва» працягвае расказваць пра абранніц людзей, у руках якіх сканцэнтраваная ўлада ў Беларусі. Гэта трэцяя частка цыкла артыкулаў.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў? Першая частка

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў? Частка другая

Іна Турчына

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын паходзіць з Навагрудка. Яго жонка таксама раней была чыноўніцай — Іна працавала калісьці ў Навагрудскім райвыканкаме, УУС Мінскага аблвыканкама. Апошняе яе вядомае месца — Беларускі навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі (па даных з баз на 2024 год).

У пары ўжо дарослая дачка: Дар’я нарадзілася ў 1995 годзе. Дзяўчына марыла звязаць жыццё з сілавымі структурамі, але скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (якому валюнтарысцкім рашэннем Лукашэнкі вернутая савецкая назва Універсітэт замежных моў) і выйшла замуж за супрацоўніка міністэрства па надзвычайных сітуацыях Іллю Боднара.

Ілья Боднар, намеснік начальніка цэнтра пошукава-выратавальных работ і гашэння пажараў РАСН «Зубр» — зяць Аляксандра Турчына

Сёння дзяўчына падпісвае сябе ў сацсетках «крэатаркай і фатографкай».

Эла Вальфовіч

Эла Вальфовіч — жонка дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча. Згодна з апошнімі даступнымі данымі з базаў, яна працуе ў кампаніі «Альтарэс», якая займаецца цырульніцкімі паслугамі і трымае пункты хімчыстак.

Адзіны сын Вальфовічаў Максім пайшоў па слядах бацькі і таксама стаў вайскоўцам. У 2022 годзе ён скончыў факультэт Генеральнага штаба Вайсковай акадэміі.

Вольга Маркава

Жонка міністра культуры Марата Маркава Вольга маладзейшая за яго на 14 гадоў. І ўсяго на восем год старэйшая за медыйную дачку Маркава ад першага шлюбу — Настассю, якая цяпер з экранаў тэлевізара расказвае беларусам пра гісторыю.

Яшчэ будучы занятым у медыйнай сферы, Маркаў расказаў, як дачка прыйшла на тэлебачанне. Жонка ж міністра таксама пры тэлевізійнай працы — згодна з апошняй даступнай інфармацыяй у базах, яна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі.

Ірына Гара

Ірына Гара — жонка генеральнага пракурора Беларусі. Апошнія гадоў 20 жанчына працуе ў Нацбанку.

Вядома, што ў 1991 годзе ў пары нарадзілася адзіная дачка Аляксандра. У 2013 годзе дачка скончыла БДЭУ.

Марыя Крутая

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты жанаты на інжынерцы з «Белдзяржлесу» Марыі. 

У сям’і дзве непаўналетнія дачкі — Ксенія, якая адсвяткуе 18‑годдзе ў наступным годзе, і 14‑гадовая Ганна.

Дар’я Бычак

Гэбіст і кіраўнік Следчага камітэта Канстанцін Бычак, які любіць публічнасць і медыйнасць, асабістае жыццё імкнецца пакідаць па-за кадрам.

Вядома, што жонка сілавіка Дар’я ў мінулым працавала ў розных медыцынскіх установах. З апошніх месцаў — з 2019‑га да пачатку 2022 года яна была ў Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. А з 2022 года — у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У Бычакаў двое дзяцей — дачка і сын.

Надзея Ісачанка

Надзея Ісачанка, жонка кіраўніка Магілёўшчыны Анатоля Ісачанкі, працавала ў «Прыёрбанку». Цяпер, магчыма, на пенсіі.

На кантрасце з многімі іншымі чыноўнікамі старшыня аблвыканкама актыўна вядзе сацсеткі — абнаўляе і інстаграм, і тэлеграм-канал. У яго жонкі Надзеі ж у інстаграме закрыты профіль.

У пары двое ўжо дарослых дзяцей — дачка Марына, якая працуе псіхолагам, і сын Дзмітрый, які ў 2025 годзе ўзначаліў магілёўскае дзяржаўнае аб’яднанне «Мясамалпрам».

Каментары20

  • ЯМы97
    03.10.2026
    Неверагодныя беларусачкі
  • Перепись студенток
    03.10.2026
    Выслать в установленном порядке рост, вес, учавствовали ли в конкурсе красоты и соцсети.
  • Пацьвярджэньня
    03.10.2026
    3П - Падобнае падбірае падобнае.

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе12

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай11

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе12

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць