Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас Генасамблеі ААН правёў некалькі сустрэч, паведамляе беларускае замежнапалітычнае ведамства.

Максім Рыжанкоў і Антоніу Гутэрыш, фота МЗС
Максім Рыжанкоў сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам і падзякаваў яму за падтрымку мірных ініцыятыў беларускага боку. Генеральны сакратар ААН высока ацаніў уклад Беларусі ў дзейнасць ААН, паведамляе МЗС.
Таксама беларускі міністр сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Адханомам Гебрэйесусам, міністрам замежных спраў Амана Бадрам аль-Бусаідам, міністрам замежных спраў Грузіі Макай Бачырышвілі.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары