Культура44

У Смаргонскім раёне аднавілі каплічку, якую знёс п’яны кіроўца. Але не так

Замест навуковай рэстаўрацыі ўзведзены новы будынак, які адрозніваецца ад гістарычнага арыгінала прапорцыямі і ў дэталях.

Новая каплічка і гістарычная каплічка XIX стагоддзя да разбурэння. Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча / Wikimedia Commons

У вёсцы Расла закончыліся будаўнічыя работы на месцы разбуранай каталіцкай капліцы ХІХ стагоддзя са статусам гістарычна-культурнай каштоўнасці. Вынікі аднаўлення прааналізаваў тэлеграм-канал «Спадчына».

Архітэктурны аб’ём каплічкі стаў больш прысадзістым: выцягнутыя па вертыкалі прамавугольныя фасады замянілі на гарызантальныя, а вышыня цокальнай часткі павялічылася амаль удвая. З атынкаваных сцен пачалі выпіраць цёмныя валуны, якіх раней бачна не было. Вакол капліцы залілі бетонную пляцоўку з чужароднага для гістарычнага аб'екта матэрыялу.

Выгляд адноўленай капліцы. Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Зразумела, што адноўленая з нуля капліца будзе мець трохі ідэалізаваны выгляд, без паўтарэння ўсёй яе гістарычнай крывізны. Але ў Расле не звярталі ўвагі нават на асноўныя прапорцыі і габарыты. 

Будаўнікі цалкам змянілі форму ніш. У аўтэнтычнай пабудове яны былі рознага памеру, з ніжэйшым праёмам з боку дарогі, і мелі лучковыя завяршэнні. Цяпер праёмы зрабілі аднолькавымі і строга прамавугольнымі, уставіўшы ў іх аконныя запаўненні з неадпаведным праёмам лучковым верхам.

Спрашчэнне зазнаў і карніз: з трох гістарычных абломаў пакінулі звычайную прыступку. Над карнізам з’явіўся «лоб», якога раней не існавала, а аўтэнтычны крыж замянілі на новы, больш вялікі. 

Гістарычная каплічка XIX стагоддзя да разбурэння. Фота: Wikimedia Commons

Знішчэнне арыгінальнай прыдарожнай капліцы адбылося 17 кастрычніка 2025 года. Як мы пісалі раней, 25‑гадовы мясцовы жыхар у стане моцнага алкагольнага ап'янення ехаў на аўтамабілі Audi, спяшаючыся забраць дзіця са школы. Калі на дарогу раптоўна выбеглі гусі, мужчына не даў рады кіраванню і рэзнуўся ў будынак. Удар пераўтварыў і машыну, і цагляную капліцу ў руіны, сам кіроўца сур'ёзна не пацярпеў.

Судовы і фінансавы разбор аварыі выявіў спецыфіку заканадаўства ў сферы аховы спадчыны. За кіраванне ў нецвярозым стане і ДТЗ мужчына атрымаў пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў і штраф сумай 8400 рублёў. Пры гэтым за фізічнае знішчэнне помніка архітэктуры па артыкуле 20.3 КоАП раённая адміністрацыйная камісія прызначыла яму асобны штраф усяго 270 рублёў.

Выдаткі на праектаванне і будаўніцтва новага аб'екта склалі значна большую суму. У ліпені 2026 года з'явілася інфармацыя аб выдачы з бюджэту 5 тысяч рублёў на навукова-даследчыя і праектныя працы і яшчэ 27 тысяч на будаўніцтва. Пракуратура Смаргонскага раёна заяўляла пра намер спагнаць гэтую суму, эквівалентную 11 тысячам даляраў, з вінаватага ў аварыі кіроўцы. 

Дзякуючы праектнай дакументацыі з тэндарных закупак, вядома, што заказчыкам аб’екта выступаў Смаргонскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, а распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыі — віцебскі архітэктар-рэстаўратар Яўген Калбовіч.

Ужо на стадыі праектавання былі закладзены няправільныя прысадзістыя прапорцыі і неапраўдана высокі цокаль. Аднак дэталі ў праекце яшчэ адпавядалі гістарычнай праўдзе: на чарцяжах прысутнічаюць і правільныя лучковыя праёмы, і складаны карніз з чацвярным валікам.

Праектныя фасады капліцы. З тэндарнай дакументацыі

Але будаўнікі, якія аднаўлялі аб'ект, праігнаравалі нават гэтыя чарцяжы, максімальна спрасціўшы сабе працу. Замест вывядзення лучковых скляпенняў яны пакінулі прамавугольныя дзіркі, а фігурны карніз замянілі звычайнай прыступкай. Тэхнічны нагляд, які згодна з тэндэрнай дакументацыяй каштаваў усяго 300 рублёў, закрыў вочы на гэтую самадзейнасць і адхіленні ад праекта.

Прычынай такой якасці стала катастрафічнае прыспешванне. Згодна з умовамі закупкі, тэндар праводзіўся ў сярэдзіне ліпеня, а здаць гатовы аб'ект патрабавалася ўжо да 31 жніўня 2026 года. Фактычна будаўнікам далі каля паўтара месяца на тое, каб разабраць завалы знішчанай капліцы, заліць новы фундамент, узвесці цагляныя сцены, атынкаваць іх і зрабіць фальцавы дах.

У афіцыйным дазволе Міністэрства культуры на правядзенне работ катэгарычна забараняліся рашэнні, якія могуць «прывесці да навукова неабгрунтаваных змяненняў архітэктурнага аблічча і страты адметных вартасцей». Ведамства патрабавала безумоўнага захавання гістарычных памераў, колераў і матэрыялаў, што на практыцы было цалкам праігнаравана.

Агулам на Смаргоншчыне налічваецца 16 падобных мураваных прыдарожных капліц ХІХ стагоддзя, якім нададзены статус гістарычна-культурных каштоўнасцей, у тым ліку ў Расле ёсць яшчэ адна, трох’ярусная каплічка. Але гэты статус, як бачна, не здольны супрацьстаяць непрафесіяналізму і пераўтварэнню помнікаў у муляжы.

 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Мінкульт
    29.09.2026
    Асьвяцілі?
  • маленькая архітэктарка цемры
    29.09.2026
    не тое слова
    выглядае, як туалет тыпу сарцір

    а была, як скульптура.. дарэчы скульптарам (нармальным) яе б і аднаўляць
    такая душэўная была
  • капліца-пахавальня
    29.09.2026
    а чаго пуста ўнутры? чый там будзе патрэт? саміведаецекаго?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць