Грамадства33

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў

Раней стала вядома, што беластоцкага актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам. Але цяпер у гэтым спісе яго ўжо няма. 

Анатоль Вайцяхоўскі

Цяпер Вайцяхоўскі не толькі застаецца на свабодзе, але можа і завесці тэлефонны нумар, і карыстацца банкаўскай карткай. Прычыны, чаму ў дачыненні да яго змянілі гнеў на міласць, невядомыя. 

Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года Анатоль Вайцяхоўскі з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад дасягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную.

У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя. У 2023 годзе яго затрымаў ГУБАЗіК — за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола», жыў у Беластоку.

У пачатку 2026 года Вайцяхоўскі праз камісію па вяртанні вярнуўся ў Беларусь.

Нягледзячы на тое, што ён зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ, яго судзілі па чатырох палітычных крыміналках:

  • ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцый», 
  • ч. 2 арт. 367 КК — «паклёп на Лукашэнку»,
  • ч. 2 арт. 368 КК — «абраза Лукашэнкі»,
  • ч. 1 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах, — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму далі хатнюю хімію.

Каментары3

  • Гаварыць Тэкля®
    01.10.2026
    А пры чым тут енты да палітыкі? Ну ездзіць сібе чылавек, дзіфірамбы Хітразачосанаму сьпіваіць. А ў чым тут палітыка?

    [Зрэдагавана]
  • Аналитик
    01.10.2026
    Гаварыць Тэкля®,
    Потому что в Беларуси теперь всё политика, особенно если это связано с лукой.
  • Каму-чыво
    01.10.2026
    Аналитик, ну кеды б не такія ё-пі, то коміваяжэры й прайдохі не былі ў так званай палітыцы. Аслоў за буслоў не лічы, добра?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі3

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі3

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць