Грамадства

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра

59‑гадовы Віталь Давыдаў і 54‑гадовая Марына Варанцова-Гальбас вядуць бізнэс у Літве і Брытаніі.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / David Zalubowski

Рэгіянальны адміністрацыйны суд Літвы адхіліў скаргу віленскай кампаніі «Dage Capital» і прызнаў законным штраф у 418 677 еўра, які ёй выпісала Служба расследавання фінансавых злачынстваў за парушэнне міжнародных санкцый. Пра гэта паведаміў суд.

Кампанія прадавала раскошныя аўтамабілі некалькім фірмам, зарэгістраваным у Вялікабрытаніі і Польшчы. Неўзабаве машыны праз трэціх асоб перапрадаваліся, вывозіліся ў Расію і там рэгістраваліся.

Служба прыйшла да высновы, што, прадаючы аўтамабілі, кампанія ўдзельнічала ў абыходзе забаронаў, устаноўленых міжнароднымі санкцыямі.

Акрамя таго, высветлілася, што кампанія, акцыянеры якой — грамадзяне Беларусі, мела чатыры рахункі ў беларускім «Альфа-Банку», які кантралююць санкцыйныя асобы, і карысталася імі.

Акцыянерамі «Dage Capital» з кастрычніка 2025 года з'яўляюцца 59‑гадовы Віталь Давыдаў і 54‑гадовая Марына Варанцова-Гальбас. Кіраўніком кампаніі Давыдаў з'яўляецца з ліпеня 2020 года.

«Dage Capital» зарэгістраваная ў Вільні ў 2010 годзе. Афіцыйна асноўная дзейнасць кампаніі — грузавыя аўтаперавозкі, на сваім сайце яна прапануе транспартныя паслугі па Еўропе. Абарот фірмы ў 2022 годзе склаў 6,6 мільёна еўра, у 2023‑м — 4,4 мільёна, у 2024‑м — 6,5 мільёна еўра. Чысты прыбытак за 2024 год — каля 28 тысяч еўра. Колькасць супрацоўнікаў за год скарацілася з 12 да 7.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць