Свет33

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў

Гэта 29‑гадовы Хамам Аль-Хамамі. Ён з'яўляецца грамадзянінам Амана.

Другі пілот самалёта авіякампаніі FlyDubai, які 30 верасня, як мяркуецца, напаў на калегу і спрабаваў справакаваць авіякатастрофу, — 29‑гадовы Хамам Аль-Хамамі, паведамляе ABC News са спасылкай на крыніцы. 

Ён з'яўляецца грамадзянінам Амана.Паводле адной з крыніц CNN, Аль-Хамамі нарадзіўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у сям'і бацькі-аманца і маці-сірыйкі і некалькі гадоў пражыў там.

У профілі LinkedIn на імя Хамама Аль-Хамамі было пазначана, што ён сем гадоў працаваў у авіякампаніі Oman Air (звольніўся ў лютым 2025 года), пасля чаго ў чэрвені 2025 года перайшоў у Royal Air Maroc і пакінуў яе ў студзені 2026 года. Згадак пра flydubai на старонцы не было. Адна з крыніц пацвердзіла, што гэты профіль належыць пілоту FlyDubai, які ўдзельнічаў у інцыдэнце. На гэты момант профіль выдалены, адзначае тэлеканал.

У 2024 годзе ў Аль-Хамамі, які праходзіў стажыроўку ў якасці другога пілота авіякампаніі Oman Air, былі выяўленыя экстрэмісцкія матэрыялы.

Паводле суразмоўцаў тэлеканала, яму дазволілі працягнуць працу ў авіякампаніі на адміністрацыйнай пасадзе. Мяркуецца, што яго адхілілі ад палётаў з-за асцярог наконт ягоных экстрэмісцкіх поглядаў. 

Цяпер высвятляецца, якім чынам меркаванаму нападніку пазней дазволілі лётаць у якасці пілота Flydubai і ён апынуўся ў кабіне самалёта, які ляцеў у Ізраіль, у якасці другога пілота.

У чацвер Аль-Хамамі перавезлі з Саудаўскай Аравіі ў ААЭ. Ён прызнаўся ў тым, што меў намер разбіць самалёт у Ізраілі.

Інцыдэнт на борце рэйса Дубай — Тэль-Авіў адбыўся 30 верасня Прыкладна праз дзве гадзіны пасля пачатку палёту самалёт рэзка страціў больш за 17 тысяч футаў, або каля 5,2 кіламетра, вышыні.

Адна з пасажырак, якая ішла з маленькай дачкой у туалет, пачула шум у кабіне пілота і звярнула на гэта ўвагу іншых пасажыраў і членаў экіпажа. Неўзабаве стала зразумела, што ў кабіне адбываецца барацьба.

Пасажыры спрабавалі трапіць у кабіну, але зрабіць гэта спачатку не ўдалося. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года працэдура доступу ў кабіну была змененая такім чынам, што дзверы можна было адкрыць толькі знутры.

Калі самалёт працягваў траціць вышыню, дзверы раптам адчыніліся. Некалькі ізраільскіх пасажыраў змаглі абясшкодзіць другога пілота, які напаў на капітана з нажом і, паводле сведчанняў відавочцаў, спрабаваў пашкодзіць панэль кіравання самалётам.

Пасля гэтага пасажыры разам з пілотам, які знаходзіўся на борце, здолелі стабілізаваць самалёт і пасадзіць яго ў аэрапорце Табука на паўночным захадзе Саудаўскай Аравіі. Параненага пілота Сміта Мачхара спачатку даставілі ў бальніцу Табука, а затым санітарным рэйсам перавезлі ў Абу-Дабі.

Каментары3

  • Мирнее некуда
    03.10.2026
    "Самая мирная религия".
  • Му
    03.10.2026
    Сахих Аль-Бухари 25: Посланник Аллаха сказал: "Мне было велено сражаться с людьми, пока они не засвидетельствуют, что нет божества, кроме Аллаха, и что Мухаммед — посланник Аллаха, и пока не станут совершать молитву и выплачивать закят. Если же они будут делать это, то защитят от меня свою жизнь и свое имущество, если только не совершат преступления против ислама, а ответ они будут держать перед Аллахом"
  • Gorliwy Litwin
    03.10.2026
    не далі чылавеку трапіць у ісламскі Рай і атрымаць сваіх законных 72 гурый! хай падае на іх у міжнародны суд па правах чылавека.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?20

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця71

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?20

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць