Свет44

Латвія падоўжыла аперацыю па барацьбе з нелегальнай міграцыяй на мяжы з Беларуссю

Латвія падоўжыла да 31 снежня 2026 года аперацыю Vilkatis («Пярэварацень»), накіраваную на барацьбу з нелегальнай міграцыяй на беларуска-латвійскай мяжы. Такое рашэнне латвійскі ўрад прыняў 6 кастрычніка.

Фота: rs.gov.lv

У латвійскай Памежнай службе тлумачаць, што на мяжы па-ранейшаму працягваюцца работы па аднаўленні інфраструктуры, пашкоджанай падчас шторму 22—23 жніўня. Акрамя таго, памежная служба ўзмацняе свае магчымасці, у тым ліку пашырае выкарыстанне беспілотнікаў. Таму кантроль за бяспекай на беларуска-латвійскай мяжы вырашылі і далей узмацніць, каб не дапусціць нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі.

З пачатку аперацыі латвійскія памежнікі спынілі больш за 1400 чалавек, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу. Таксама былі затрыманыя некалькі перавозчыкаў мігрантаў.

Акрамя таго, латвійскія службы знайшлі і ліквідавалі два тунэлі, якія вялі з беларускага боку мяжы.

Аперацыя Vilkatis пачалася 11 жніўня і першапачаткова павінна была завяршыцца ў верасні. Пазней яе працягнулі да кастрычніка, а цяпер тэрмін дзеяння аперацыі падоўжаны да канца года.

Каментары4

  • Čoms
    07.10.2026
    Pilnīgi pareizi--- turpināsim! Dievs svēti Latviju! Так --- будзем падоўжваць!Бог сцеражы Латвію!
  • Čoms
    07.10.2026
    Смех ды й годзе, Нуу тоолькі не беларусам,якія у сябе практычна ўсе...прафукалі раБсіянамі,даваць парады краінам Еўразвязу!!!;))))
  • Хлабысь!
    07.10.2026
    Ооо, прачнуліся і не прыходзячы ў стан свядомасці прыступілі да выканання службовых абавязкаў.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць