Свет1212

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы

Сёння Нобелеўскі камітэт назваў імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру. Яна прысуджана з юрыстцы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Наві Пілэй.

Фота: Eranga Jayawardena / AP

Прэмію прысудзілі за «яе намаганні па ўмацаванні міру і міжнароднага права».

Наві Пілэй нарадзілася ў 1941 годзе. Паводле нацыянальнасці — індыйка (тамілка) паўднёваафрыканскага паходжання.

У 1967 годзе яна стала першай жанчынай «нябелага» паходжання, якая адкрыла ўласную юрыдычную практыку ў правінцыі Наталь. Яна абараняла змагароў супраць апартэіду, у тым ліку Нэльсана Мандэлу, і выкрывала выкарыстанне ўладамі катаванняў і рэпрэсій.

Наві Пілэй стала першай жанчынай «нябелага» паходжання ў Вярхоўным судзе ПАР, працавала суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і была прэзідэнтам Міжнароднага трыбунала па Руандзе. У 2008‑2014 гадах была вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

У 2025 годзе Пілэй узначальвала камісію ААН, якая заявіла, што Ізраіль здзейсніў генацыд супраць палесцінцаў у сектары Газа.

Учора Нобеля па літаратуры прысудзілі канадскай паэтцы Эн Карсан.

У панядзелак назавуць апошняга ўладальніка нобелеўскіх прэмій: будзе названа імя лаўрэата па эканоміцы.

Уручэнне нобелеўскіх прэмій праходзіць у снежні. Усе прэміі, апроч Нобеля міру, уручаюцца ў Стакгольме. Уладальніка нобелеўскай прэміі міру ганаруюць у Осла.

Каментары12

  • Ну-ну
    09.10.2026
    Зараз пачнецца, ДОНАЛЬД ТРАМП – ПЕРАМОЖЦА!!! Чытайце Першакрыніцы. Пішу з ЗША, Фінляндыі, Швэцыі, Румыніі. Топ камент!
  • Ужо пачынаецца
    09.10.2026
    Ну-ну, +100500. Калі вам няцяжка, не маглі б вы пераслаць гэта на адрас: Нобелеўскі камітэт, Осла, Нарвегія.
  • факт
    09.10.2026
    Мандэла гэта марксіст і аўтар расісцкай сістэмы супраць белых.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць