Надвор'е66

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?

У Ціхім акіяне працягвае ўзмацняцца Эль-Ніньё — прыродная з'ява, якая ўплывае на надвор'е ва ўсім свеце. Сёлета яна можа стаць наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў, за што ўжо атрымала мянушку «Гадзіла». Калі чакаць піку і як гэта адаб'ецца на надвор'і ў Еўропе, расказвае Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Эль-Ніньё ўзнікае прыкладна раз на два-сем гадоў, калі тэмпература паверхні вады ва ўсходняй і цэнтральнай частках трапічнага Ціхага акіяна становіцца незвычайна высокай. Гэта змяняе рух паветраных мас і размеркаванне ападкаў у розных рэгіёнах планеты.

Пра магчымасць фарміравання моцнага Эль-Ніньё навукоўцы папярэджвалі яшчэ ў пачатку 2026 года. У чэрвені Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА) афіцыйна пацвердзіла пачатак з'явы. Да канца лета прагнозы сталі яшчэ больш трывожнымі: спецыялісты дапусцілі, што цяперашні Эль-Ніньё можа перасягнуць усе падобныя падзеі з XIX стагоддзя. За незвычайную сілу яго нават празвалі «Гадзіла Эль-Ніньё».

Наколькі моцна нагрэўся акіян?

Паводле еўрапейскай кліматычнай службы Copernicus, сярэдняя тэмпература паверхні Сусветнага акіяна ў верасні дасягнула 21,05 °C. Гэта рэкорд для гэтага месяца за ўсю гісторыю назіранняў.

Сусветная метэаралагічная арганізацыя прагназуе, што ў кастрычніку — снежні тэмпература паверхні вады ў цэнтральнай і ўсходняй частках трапічнага Ціхага акіяна таксама дасягне рэкордных значэнняў.

Пра тое, наколькі хутка ўзмацняецца Эль-Ніньё, сведчыць індэкс Niño 3.4. Ён паказвае адхіленне тэмпературы паверхні вады ад нормы ў цэнтральнай і ўсходняй частках экватарыяльнага Ціхага акіяна.

У чэрвені 2026 года гэтае адхіленне складала ў сярэднім +1,6 °C, а ў жніўні вырасла да +2,5 °C. Паводле прагнозаў, сярэдні паказчык за кастрычнік — снежань можа дасягнуць +3,7 °C. Гэта перавысіць папярэдні рэкордныя +2,6 °C, зафіксаваныя падчас Эль-Ніньё 2015‑2016 гадоў.

Дзе чакаць засух, паводак і пажараў?

Эль-Ніньё здольны істотна змяняць звыклае надвор'е ў розных частках свету. Падчас папярэдніх моцных эпізодаў гэтай з'явы адны рэгіёны сутыкаліся з працяглымі засухамі і ляснымі пажарамі, а іншыя — з разбуральнымі паводкамі.

Павышаная рызыка паводак існуе ў Паўднёвай Амерыцы, на поўдні ЗША, ва Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Азіі. Аўстраліі, паўночным раёнам Паўднёвай Амерыкі і некаторым краінам Азіі, у тым ліку Інданезіі, больш пагражаюць засухі і пажары.

У Еўропе Эль-Ніньё можа прывесці да больш мяккай і вільготнай зімы. Аднак ёсць і верагоднасць рэзкіх пахаладанняў. Справа ў тым, што на піку сваёй сілы Эль-Ніньё можа аслабіць палярны віхор — сістэму паветраных патокаў, якая стрымлівае распаўсюджванне халоднага арктычнага паветра на поўдзень.

Нават калі экстрэмальнае надвор'е абміне Еўропу, яго наступствы могуць адбіцца на пастаўках прадуктаў. Спецыялісты нідэрландскага Інстытута воднай адукацыі IHE Delft папярэджваюць, што засухі пагражаюць ураджаям у краінах, адкуль Еўропа імпартуе сельскагаспадарчую прадукцыю.

Напрыклад, у Нікарагуа недахоп ападкаў можа прывесці да страты ўраджаю кукурузы і фасолі. У Калумбіі, на паўночным усходзе Бразіліі і ў Індыі зніжэнне ўзроўню вады ў рэках можа ўскладніць арашэнне палёў. Гэта пагражае не толькі мясцовым фермерам, але і экспартным пастаўкам.

Калі Эль-Ніньё дасягне піку і скончыцца?

Паводле апошняга прагнозу Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, найбольшай сілы Эль-Ніньё дасягне ў снежні 2026 года. З імавернасцю амаль 100% з'ява захаваецца да лютага 2027-га, а яе завяршэнне чакаецца вясной. Пры гэтым сёлетняе Эль-Ніньё можа стаць адным з наймацнейшых з 1950 года.

Такі прагноз заснаваны не на адной кліматычнай мадэлі. СМА аб'яднала даныя акіянічных буёў, спадарожнікаў і атмасферных назіранняў, атрыманыя ад 13 нацыянальных і міжнародных цэнтраў.

Аднак нават пасля завяршэння Эль-Ніньё яго ўплыў на надвор'е можа захоўвацца. Навукоўцы не выключаюць, што 2027 год стане самым гарачым за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў.

Як глабальнае пацяпленне ўзмацняе Эль-Ніньё

Звычайна Эль-Ніньё павышае сярэднюю тэмпературу на планеце прыкладна на 0,2 °C. Аднак цяпер гэтая прыродная з'ява развіваецца на фоне глабальнага пацяплення. Праз спальванне выкапнёвага паліва сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі ўжо вырасла на 1,3-1,4 °C у параўнанні з даіндустрыяльным перыядам.

У выніку Эль-Ніньё можа дадаткова павысіць глабальную тэмпературу і ўзмацніць экстрэмальныя пагодныя з'явы. Больш за тое, паводле нядаўніх даследаванняў, змена клімату магла зрабіць самі эпізоды Эль-Ніньё на 36% мацнейшымі, чым да пачатку індустрыяльнай эпохі.

«Эль-Ніньё не дадае планеце новага цяпла. Яно вызваляе цяпло, якое акіян ужо назапасіў пад сваёй паверхняй. Менавіта таму гады з моцным Эль-Ніньё так часта становяцца аднымі з самых гарачых за ўсю гісторыю назіранняў, як гэта было ў 2024 годзе. Акіян, з якога яно бярэ гэтае цяпло, цяпер самы цёплы за ўсю гісторыю нашых вымярэнняў. Таму цяпла, якое можа вызваліцца, проста больш», — цытуе выданне словы генеральнай сакратаркі Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Селесты Саўлы на кліматычным форуме ў Бангкоку ў кастрычніку.

Каментары6

  • Сож
    15.10.2026
    Ай, пустое. Як было у РБ халодна, так й будзе. Што Эль-Ніннё, што не Эль-Ніннё
  • bhagawa
    15.10.2026
    godzilla?
  • *
    15.10.2026
    А бомбы и ракеты, которыми обсыпает Россия Украину никак на климат не действуют?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць