Грамадства

Пэнсіянэра аштрафавалі за акцыю супраць Лукашэнкі

Ён прывёз на фурманцы драўляныя ночвы, высыпаў у іх памідоры і ўваткнуў туды тры самаробныя плякаты. На адным было напісана «Кармушка». На другім: «Лукашэнка – жары і падавіся». А на трэцім – «Рабаўнік».

Пінскі гарсуд аштрафаваў на 620 тысяч рублёў (20 базавых велічыняў) жыхара вёскі Пінкавічы Леаніда Караля. Яго прызналі вінаватым у правядзеньні акцыі 2 верасьня на пінскім стадыёне «Хваля». Днём раней на стадыёне, які ўрачыста адкрывалі пасьля рэканструкцыі, прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка.

У інтэрвію Радыё Свабода 66-гадовы пэнсіянэр Леанід Кароль паведаміў, за што яго пакаралі. Ён прывёз на фурманцы драўляныя ночвы, высыпаў у іх памідоры і ўваткнуў туды тры самаробныя плякаты.

(Кароль: ) «Я не памылюся, вядома. На адным было напісана «Кармушка». На другім: «Лукашэнка – жары і падавіся». А на трэцім – «Рабаўнік».

(Карэспандэнт: ) «Лёзунгі знаходзяцца ў міліцыі?»

(Кароль: ) «Так!»

Са словаў Леаніда Караля, яго змучыла цяперашняя бюракратыя. Ён кажа, што зьвяртаўся са скаргамі ў Пінкавіцкі сельсавет, запытваў, хто вінаваты ў праблемах, зь якімі ён сутыкаецца амаль штодня.

(Кароль: ) «Куды пайдзі, усе на Лукашэнку звальваюць! Я ж быў у сельсавеце, запытваю: «Што вы зь мяне дзераце? Гэта ж рабаўніцтва!» Адказваюць: «Гэта ня мы, а Лукашэнка!» Ну вось я ім і даказаў. Улада дала волю – купі-прадай. Пойдзе ў сельсавет, за права гандляваць заплаціць тры тысячы ці пяць, і ўсё – ён гаспадар! Кажа: «Бяру гэтыя памідоры за 200 рублёў за кіляграм». Завязе ў Менск. Мяне тут абадраў, а там – рабочага. Вось што мяне шакуе!»

Спадар Кароль згадвае, што колісь быў прыхільнікам перабудовы. Нагадвае, што выкрываў крадзяжы мясцовых начальнікаў:

(Кароль: ) «Я аднаго інжынэрыка падлавіў, ён незаконна скасіў траву на сена і забраў. Перабудова – трэба было нешта рабіць». Я інжынэрыка злавіў, пайшоў да пракурора. Гарбачоў жа прасіў гайдануць кола перабудовы. Вось я й гайдануў. І крыху ў Гарадзішча не патрапіў».

У вёсцы Гарадзішча на Піншчыне і цяпер месьціцца шпіталь для псыхічна нездаровых людзей. Леанід Кароль даводзіць, што празь яе прайшлі вядомыя яму палітычныя іншадумцы. Наконт прычынаў, што ўратавалі яго, кажа наступнае:

(Кароль: ) «Сэнс жыцьця ў чым можа быць? Каб кожны мяне таптаў? Навошта жыць без сумленьня!?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць