Спорт22

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі

Былому брамніку Юрыю Цыгалку было 43 гады. Яго брат-блізнюк Максім Цыгалка таксама гуляў у зборнай Беларусі, толькі ў атацы. Ён памёр раней, у 37 гадоў.

Юрый Цыгалка 

Юрый Цыгалка нарадзіўся 27 мая 1983 года ў Мінску. Футбольную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў мінскім клубе «Дынама-Юні». Пазней гуляў за асноўную каманду мінскага «Дынама», казахстанскі «Усход» з Усць-Каменагорска і брэсцкае «Дынама».

У 2008—2009 гадах Цыгалка выступаў за румынскі клуб «Пандурый». У 2009 годзе вярнуўся ва «Усход», а ў 2010‑м перайшоў у салігорскі «Шахцёр».

З 2002 да 2004 год быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі да 21 года. У яе складзе ўдзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі. У 2002 годзе дэбютаваў і ў нацыянальнай зборнай Беларусі, за якую правёў тры матчы.

У студзені 2014 года Юрый Цыгалка закончыў футбольную кар’еру праз траўму.

Каментары2

  • Ван Лібэрэн
    22.10.2026
    Спорт гэта забойца .
  • rip
    22.10.2026
    Шкада, малады ж мужчына яшчэ... Бачыў з трыбуны, як першы Кубак для Дынама Брэст Юра з кутоў варот у серыі пасляматчавых 11-мятровых выцягнуў. Амаль 20 гадоў мінула. Здаецца, на Захадзе футбалісты так рана не сыходзяць, пры тым, што інтэнсіўнасць гульняў, трэніровак, хуткасці гульні вышэйшыя, чым у Беларусі.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць