Грамадства99

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам

Да беларускай сталіцы Парыса прывыкла не адразу. «Тэгеран — вельмі актыўны горад. Можаце ўявіць: людзі пачынаюць свой дзень у пяць-шэсць раніцы і сканчаюць а 9- 10‑й вечара. Але тут усе вельмі павольныя, ніхто нікуды не спяшаецца».

Парыса Тавакалі ў сваім арт-кафэ. Фота: monchaletvert / Instagram

Іранка Парыса Тавакалі пераехала ў Беларусь пяць гадоў таму. Здарылася гэта, бо сям'я мужа-інвестара мае ў Беларусі бізнэс, і за ім трэба было наглядаць. Самой Парысе гэтае рашэнне тады падавалася няправільным, але яна пагадзілася з сям'ёй, расказала яна сваю гісторыю mlyn.by.

Першыя гады былі цяжкімі: іншы менталітэт, мова і клімат.

«Ведаеце, Тэгеран — вельмі актыўны горад. Можаце ўявіць: людзі пачынаюць свой дзень а пятай-шостай раніцы і сканчаюць а 9- 10‑й вечара. Але тут усе вельмі павольныя, ніхто нікуды не спяшаецца. Мяне сапраўды хвалявала тая сітуацыя, — прызнаецца Парыса. — Гэты спакой, напэўна, раздражняў мяне тады. Таму што я прыехала з вельмі вялікага горада, хуткага і стыльнага. Але тут я ніколі не бачыла такой актыўнасці».

Да таго ж жанчына нараджала трэцяе дзіця, не ведаючы рускай мовы. Цяпер старэйшая дачка Парысы, кажа іранка, ужо хутчэй беларуска: размаўляе па-руску амаль без акцэнту і спявае беларускія песні.

У Іране Парыса вяла тры бізнэсы: кнігавыданне, хатнія прадукты і арт-буцік.

У Мінску яна выкладае на факультэце міжнародных адносін. А каля трох з паловай гадоў таму адкрыла арт-прастору «Мон Шале», дзе спалучаюцца ўсходняя і заходняя культуры. Там праводзяць майстар-класы па кераміцы і свечках, працуе буцік рэчаў ручной работы. У кафэ падаюць іранскія напоі, напрыклад капучына з шафранам і латэ масала.

Парыса Тавакалі ў сваім арт-кафэ. Фота: monchaletvert / Instagram

Спачатку кафэ было ў раёне «Маяк Мінска» і не карысталася асаблівай папулярнасцю. Месяц таму яно пераехала ў гістарычны цэнтр, побач з Вялікім тэатрам, і цяпер справы ідуць значна лепш.

«На адкрыццё да нас прыйшло, напэўна, больш за сотню чалавек. У нас не было нейкай сур'ёзнай рэкламы, толькі пост у сацсетках. Я была ў шоку, нават трохі расплакалася (для мяне гэта сорамна), калі ўбачыла столькі людзей», — дзеліцца Парыса.

У кафэ ёсць кавалачак Ірана: кніга паэта Саадзі і копіі старых іранскіх карцін, прывезеныя з радзімы Парысы.

У Іране Парыса не была два з паловай гады і хоча вярнуцца, калі сітуацыя там палепшыцца. Аднак пра пераезд яна не шкадуе: кажа, што ў Беларусі пасталела і стала мацнейшай. Цяпер яна лічыць Беларусь сваім другім домам і, калі ад'язджае, сумуе па ёй.

Каментары9

  • Žvir
    01.11.2026
    Čamu biez parandžy dy chidžabu ? Ha ? Spakušaje mižčyn na hrachoŭnyja dumki. Nieparadak. Čamu maŭčyć prezydent ?
  • Ні гонару, ні сораму
    01.11.2026
    Якая ж ганебшчына рэкламаваць расейскамоўную забягалаўку жонкі іранскага "інвестара", які, няма сумневаў, мые грошы іранскай дыктатуры-забойцаў дзясяткаў тысячаў людзей- праз галаватраса-мярзотніка лукашэнку. Гэта, напэўна, яшчэ большае днішча, чым нядаўняя рэклама нейкага шале Гітлера, якое падпалілі сумленныя людзі.
  • Vv
    01.11.2026
    Žvir , таму, што яна не артадаксальная. Дужа іранак нават платкі на валосы не хочуць насіць

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам26

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць