Здарэнні

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца

Паводле аўтара звароту да Лукашэнкі, страта дзяцей ужо стала для яе пажыццёвым пакараннем. У каментарах спрачаюцца пра справядлівасць прысуду і пытаюцца, ці правяралі адказнасць дарожных службаў за стан дарогі.

У TikTok з'явіўся зварот да Аляксандра Лукашэнкі і судовай сістэмы Беларусі наконт лёсу жыхаркі Дуброўна, якая страціла дзвюх дачок у страшнай аварыі 14 снежня 2024 года. Паводле слоў аўтара відэа, жанчыну асудзілі на тры гады пазбаўлення волі, з якіх больш за год яна ўжо адбывае. Мужчына лічыць, што страта дзяцей сама па сабе стала для маці пажыццёвым пакараннем, і абураецца тым, што яна, паводле яго сцвярджэння, не можа разлічваць на амністыю, умоўна-датэрміновае вызваленне або памілаванне, піша канал «Витебск, я гуляю!».

Трагедыя адбылася каля вёскі Стаўры Аршанскага раёна. Аўтамабіль Volkswagen Golf з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Загінулі дзве дачкі жанчыны — 14 і 17 гадоў, яшчэ тры чалавекі атрымалі цяжкія траўмы.

Характэрна, што першапачаткова МУС паведаміла, нібыта за рулём знаходзіўся 20‑гадовы малады чалавек. Толькі амаль праз чатыры месяцы Следчы камітэт устанавіў, што аўтамабілем кіравала яго 38‑гадовая маці. Сям'я вярталася з памінак яе бацькі. Сын ужываў алкаголь, таму жанчына, якая была цвярозай, села за руль.

У чэрвені 2025 года СК абвясціў аб завяршэнні расследавання. Экспертыза ўстанавіла, што аўтамабіль рухаўся з хуткасцю каля 63 кіламетраў за гадзіну пры дазволеных 90 кіламетрах за гадзіну. Пры гэтым заднія зімовыя шыны былі зношаныя, а пасажыры на заднім сядзенні не былі прышпіленыя. Следчыя зафіксавалі сляды заносу аўтамабіля, але публічна не паведамілі, ці даследавалася роля стану дарогі ў аварыі.

Жанчыне выставілі абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб). Як сцвярджае аўтар звароту, яе асудзілі на тры гады зняволення.

Зварот выклікаў бурную дыскусію — пад ролікам ужо больш за 700 каментароў. Адны лічаць прысуд празмерна суровым, а немагчымасць датэрміновага вызвалення — несправядлівай. Іншыя, наадварот, мяркуюць, што пакаранне занадта мяккае, паколькі загінулі два чалавекі. Дзясяткі каментатараў уздымаюць пытанне аб адказнасці дарожных службаў: мужчына ў звароце сцвярджае, што аўтамабіль трапіў у снежны перамёт. Людзі пытаюцца, чаму пакаралі толькі кіроўцу, якая рухалася з параўнальна невялікай хуткасцю, і ці правяралася адказнасць тых, хто павінен быў забяспечваць бяспечны стан дарогі.

Некалькі каментатараў паведамілі пра яшчэ адну трагедыю ў сям'і асуджанай. Паводле іх слоў, на мінулым тыдні памерла яе маці — бабуля дзвюх загінулых дзяўчынак. Аўтары каментароў звязваюць яе смерць з рашэннем суда, прынятым незадоўга да гэтага на чарговым пасяджэнні па справе яе дачкі. Што менавіта пастанавіў суд, невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць