Грамадства44

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам

Саліст мінскага гурта «Без білета» Віталь Артыст падзяліўся ў сацсетках навіной, што яго прызналі асобай, не занятай у беларускай эканоміцы.

Віталь Артыст. Скрыншот з відэа

«Крышачку падрасстроіўся я сёння. Таму што ўручылі мне паперу, што я больш не заняты ў эканоміцы. За гэтыя гады, пакуль у мяне не было магчымасці граць канцэрты, я перапрабаваў розныя дзвіжавыя прафесіі. Я быў і вадзілам, і дрывасекам, і касцом, і прачкай, і вясковым будаўніком, і кур’ерам. Ну, рэальна, кім толькі не працаваў.

Але прызнаюся, што будаўнік з мяне кепскі. Значна лепш у мяне атрымліваецца песні пісаць. І хачу сказаць дзякуй Беларусі за магчымасць жыць, дыхаць гэтым паветрам, марыць пад беларускім небам. І вельмі спадзяюся, што аднойчы ў мяне з’явіцца магчымасць быць занятым у эканоміцы і займацца сваёй прафесіяй — пісаць песні і выконваць іх людзям.

Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Вось куды яшчэ схадзіць? Калі ведаеце, падкажыце.

Сусвет, я пасылаю табе гэты відэаліст. Зрабі што-небудзь і падкажы мне, куды рухацца, падай мне які-небудзь яшчэ знак, акрамя вось гэтага ліста, які мне ўручылі вось раніцай», — расказаў Артыст.

Крыху раней ён расказаў пра негатыўную рэакцыю, з якой чамусьці сутыкаецца праз свае гастролі ў Расіі.

Гурт «Без білета» пачаў пасля перапынку ў чатыры гады гастраляваць у Расіі з пачатку 2026 года. Перад тым Віталя Артыста, саліста і стваральніка беларускага гурта «Без Білета», 19 кастрычніка 2025 года ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў».

Каментары4

  • Не хвалюйцеся за яго
    12.11.2026
    Масква пракорміць.
  • Самы чэсны
    12.11.2026
    Ну такі ўжо Віталька хлебчык, ды і не прыкідваецца. Кажа: "дзякуй таварышу с...у за шчаслівае дзяцінства" і шатуноў юра
  • Indrid Cold
    12.11.2026
    Можна на СЭВЭО паехаць.
    Але так напраўду - песні ў яго таксама дрэнныя былі.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне3

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне3

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць