Свет

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю

Верхняя ступень ракеты працягвае палёт у космас.

Фота: Tim Warner/Getty Images

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship падчас чарговага выпрабавальнага пуску, піша Бі-бі-сі.

Ніжнюю ступень планавалася злавіць з дапамогай механічных рук на стартавай вежы, якія многія параўноўвалі з палачкамі для ежы. Замест гэтага ступень была скіраваная ў акіян і ўпала туды.

Верхняя ступень ракеты працягвае палёт у космас.

SpaceX прыме рашэнне пра тое, ці будзе яна спрабаваць злавіць яе, прыкладна а 15:15 па мясцовым часе (23:15 па Мінску) у суботу.

Гэта першая спроба цалкам вярнуць абедзве ступені ракеты Starship. Паводле задумы стваральнікаў, іх можна будзе выкарыстоўваць паўторна і тым самым знізіць кошт запускаў.

Ракета вышынёй 124 м паспяхова стартавала са стартавай пляцоўкі Starbase у Бока-Чыка (штат Тэхас) а 22:45 па Грынвічы ў пятніцу.

Запуск трансляваўся ў прамым эфіры. Гаворачы пра адмову ад спробы злавіць ніжнюю ступень, прадстаўнік SpaceX сказаў: «Бяспека — гэта заўсёды прыярытэт нумар адзін. Калі мы апрабоўваем тое, чаго раней не рабілі, то прыярытэтам для нас з'яўляецца ўпэўненасць у тым, што кожны манеўр можна выканаць бяспечна».

Верхняя ступень Starship павінна вывесці на арбіту 26 спадарожнікаў, якія папоўняць сузор'е Starlink. Яна абляціць Зямлю 14 разоў і вернецца праз 22,5 гадзіны пасля запуску.

На гэтым этапе яе могуць паспрабаваць злавіць з дапамогай механічных рук на стартавай вежы (рашэнне пра гэта будзе прынята пазней).

Падчас трох папярэдніх пускаў SpaceX удавалася злавіць ніжнюю ступень. Верхняя ступень дагэтуль заўсёды прываднялася ў акіян.

SpaceX даўно імкнецца стварыць ракету, цалкам прыдатную для паўторнага выкарыстання. У ракеты Falcon 9 можна паўторна выкарыстоўваць ніжнюю ступень. Гэтую ракету запускаюць больш за 100 разоў на год, і паўторнае выкарыстанне бустараў дазволіла значна скараціць выдаткі.

За скарачэннем выдаткаў пільна сочаць акцыянеры SpaceX — кампанія сёлета стала публічнай, — а таксама НАСА.

Поспехі Starship напрамую паўплываюць на планы НАСА высадзіць чалавека на Месяц у 2028 годзе. Гэта вельмі амбіцыйны тэрмін.

Пры гэтым у SpaceX ёсць канкурэнт — кампанія Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса, якая таксама заключыла кантракт з НАСА на распрацоўку апарата для пасадкі на Месяц.

НАСА ставіць перад сабой такія амбіцыйныя тэрміны праз суперніцтва з Кітаем, які плануе высадзіць сваіх тайканаўтаў на Месяц у 2030 годзе, казаў адміністратар агенцтва Джарэд Айзекман.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць