Эканоміка

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

На Аршанскім ільнокамбінаце адкрылася лінія, якая дазволіць выпускаць тонкую пражу з дадаваннем спецыяльна апрацаванага льновалакна. Яна прызначаная, у прыватнасці, для тканін, з якіх шыюць сукенкі і кашулі. Праект дасць магчымасць арганізаваць выпуск новай прадукцыі, піша Белта.

Гаворка пра кольцапрадзільную вытворчасць пражы высокіх нумароў, то-бок тонкую нітку.

Паводле ранейшых тлумачэнняў камбіната, на новай вытворчасці планавалі рабіць пражу з дадаваннем бавоўны і віскозы. Падобныя тканіны прадпрыемства ўжо выпускала, але пражу для іх закупляла ў Турцыі і Узбекістане. Цяпер яе змогуць вырабляць у Оршы.

У новую фабрыку ўклалі каля 20 мільёнаў даляраў.

У запуску лініі 13 лістапада ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў да 2030 года забяспечыць перапрацоўку ўсяго кароткага льновалакна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць