Лідары ЕС сумняваюцца, што мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй удасца дасягнуць да канца года
Некаторыя з іх лічаць, што больш шанцаў на перамовы будзе вясной 2027 года.Пра гэта яны заявілі ўкраінскай службе «Радыё Свабода» перад самітам у Бруселі.

Фота: Dan Bashakov / AP
Прэм’ер-міністры Нідэрландаў і Эстоніі падкрэслілі, што не бачаць прыкмет гатоўнасці Пуціна да міру. Прэзідэнты Румыніі і Літвы дапусцілі, што РФ працягне ціснуць на Украіну ўзімку, у тым ліку праз удары па энергетычнай інфраструктуры.
Некалькі дзён таму Зяленскі заявіў, што спецпасланнікі Трампа хочуць дасягнуць мірнага пагаднення а студзеня 2027 года. Сам Трамп сказаў, што не ўстанаўліваў канкрэтных тэрмінаў завяршэння вайны.
Каментары