Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху прапанаваў свайму галоўнаму палітычнаму апаненту, лідару партыі «Яшар» Гадзі Айзенкоту, па чарзе займаць пасаду кіраўніка ўрада. Такая схема ратацыйнага прэм’ерства, паводле Нетаньяху, магла б стаць асновай для фармавання ўрада нацыянальнага адзінства, піша Бі-бі-сі.

Нетаньяху заявіў, што лічыць сваім абавязкам як кіраўніка краіны адкінуць у бок усе прынцыпы, у тым ліку правіла, паводле якога пасаду прэм’ер-міністра павінен займаць прадстаўнік найбуйнейшай партыі. Ён дадаў, што нават згодны на тое, каб першым пасаду прэм'ера заняў Айзенкот.
Заява прагучала на наступны дзень пасля таго, як Айзенкот паабяцаў сфармаваць урад да афіцыйна дадзенага яму тэрміну — 6 снежня. Ён не плануе карыстацца магчымасцю падоўжыць гэты тэрмін яшчэ на 14 дзён.
Чакалася, што Айзенкот створыць кааліцыю з палітычнымі сіламі, якія выступаюць супраць Нетаньяху. Аднак ягоная партыя «Яшар» таксама вяла перамовы з партыяй «Лікуд», якую ўзначальвае дзейны прэм’ер-міністр.
У суботу ўвечары Айзенкот запрасіў Нетаньяху неадкладна пачаць кааліцыйныя перамовы, каб праверыць сур’ёзнасць яго намераў. Ён заявіў, што гатовы на працягу наступных 24 гадзін ацаніць прапанову, калі «Лікуд» сапраўды зацікаўлены ў стварэнні ўрада нацыянальнага адзінства.
Пазней стала вядома, што сустрэча Нетаньяху і Айзенкота адбудзецца ў нядзелю раніцай.
Прэзідэнт Ізраіля даручыць сфармаваць урад Гадзі Айзенкоту
Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі
Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху
Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны
Каментары