Грамадства44

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Пасля таго, як «Кіберпартызаны» апублікавалі праслушку камандзіра 6‑й міліцэйскай брыгады, яго знялі з пасады і адправілі выкладчыкам у Вайсковую акадэмію. «Я хачу здохнуць!» — плакаўся Дунаенка каханцы пасля няўдалага паходу ў начны клуб.

Уладзімір Дунаенка

Стала вядома пра смерць палкоўніка Уладзіміра Дунаенкі, выкладчыка факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі. Яму было 49 гадоў.

Жыццё Дунаенкі пакацілася па нахіленай у пачатку 2020-х. Ён тады служыў у 1‑й міліцэйскай брыгадзе 5448 пад Мінскам.

У пачатку 2020‑га ён стаў камандзірам брыгады. 5448 — часць унутраных войскаў, байцы якой пад кіраўніцтвам Дунаенкі бралі ўдзел у зверствах 2020-га.

Але ўжо ў 2021‑м пасля выпадку з'яўлення на рабочым месцы з фінгалам і іншымі слядамі перапою Дунаенку перавялі са сталіцы ў Гомель.

Палкоўнік стаў камандзірам 6‑й міліцэйскай брыгады 5525 і ў гэтым статусе праз год трапіў у чарговы скандал.

Уладзімір Дунаенка

«Кіберпартызаны» выклалі анімаваны фільм на аснове здабытых матэрыялаў праслушкі Дунаенкі.

З запісаў вынікала, што ён мае праблемы з алкаголем і здраджвае жонцы і з калегай, і з прастытуткамі ў клубах. «Я хачу здохнуць!» — плакаўся Дунаенка каханцы пасля няўдалага паходу ў начны клуб.

А ў калегі загадзя ўдакладняў, ці раптам не сустрэне ў клубе, у які ён збіраецца, «апазіцыйных» прастытутак.

Урэшце Дунаенку адправілі выкладчыкам факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі.

Каментары4

  • Жыве Вечна Беларусь
    27.11.2026
    Шкада што гэта лайно не будзе асуджаны на Народным Трыбунале над праклятым лукашызмам і лукашыстамі
  • Самбіст з вёскі Александрыя
    27.11.2026
    Зноу́ не той...
  • Впван
    27.11.2026
    Жил человек весело жил человек не скучно.
    П.С. оппозиция и проститутки.??? Видимо ролевые игры были с дубинками наручники и тд.... только он был "нижним"... хотелось расслабиться....

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць